Культура

Сёння ў Мінску адкрываецца «Восеньскі салон»

Штогадовая выстава-продаж «Восеньскі салон» праходзіць у Мінску з 2015 года. Праект распачынаўся з ініцыятывы Віктара Бабарыкі з мэтай стымулявання беларускага арт-рынку і падтрымкі маладых мастакоў, піша Reform.by.

Салон — адзін з двух мастацкіх праектаў Белгазпрамбанка, якія адбываюцца штогод.

Другі з іх «Арт-Мінск», яго ладзяць напрыканцы вясны — у пачатку лета, пачынаючы з 2018-га.

«Восеньскі салон» — выстава-продаж маладых мастакоў. Работы можа прынесці любы творца адпаведнага ўзросту, аднак для ўдзелу трэба прайсці адбор прафесійнага журы.

Сёлета на выставу трапілі творы 220 маладых беларускіх мастакоў (жывапіс, графіка, фатаграфія, скульптура, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і інсталяцыя).

Творы будуць даступныя да прагляду ў Палацы мастацтва на Казлова, 3, а таксама на анлайн-платформе @artcenter.by, дзе наведвальнікі змогуць атрымаць дадатковую інфармацыю аб кожнай працы, скануючы QR-код на этыкетцы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень11

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына стварае мілыя ВІДЭА з беларускіх гарадоў у стылі гульні The Sims

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе5

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць18

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

Што гэта за 196 палітвязняў, пра вызваленне якіх заявілі прапагандысты?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень11

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць