Музыка44

«Смяюся, а ў горле ком». NaviBand выпусціў новы сінгл для тых, хто сумуе па доме

Напярэдадні вялікага гастрольнага тура па краінах Еўропы гурт NaviBand выдаў сінгл і прома-відэа «Поезд», у якіх настальгуе па роднай Беларусі. «Поезд» — гэта перакладзеная на беларускую мову і цалкам перазапісаная песня «Вдаль». Пасля вымушанага ад’езду з Беларусі яна набыла для музыкаў новы сэнс.

«З любоўю і сумам да роднага краю. Усім, хто не дома, прысвячаецца», — пішуць музыкі ў сваіх сацсетках.

«У сучасных абставінах для нас гэтая песня пра тое, што шмат каму давялося пакінуць свой дом, сесці ў свой умоўны непажаданы цягнік і паехаць у бок невядомасці.

Песня пра сум па радзіме, але з надзеяй на лепшае», — распавядае аўтар песні і перакладу Арцём Лук’яненка.

Пра гэта ж — радзіму і надзею — распавядае і размешчанае ў сацсетках гурта прома-відэа, якое гурт зрабіў з мастачкай Аленай Катоўскай.

«Як і ўсе вымушаныя з’ехаць, мы часам сядзім і пераглядаем свае старыя здымкі з Беларусі, павялічваючы іх, каб узгадаць дэталі, перажыць гэтыя моманты ізноў», — дадае Арцём.

Менавіта ў гэтай версіі песня гучыць зараз на канцэртах гурта NaviBand, якія хутка распачне вялікі еўрапейскі тур.

Выступы адбудуцца ў Познані (17 кастрычніка), Уроцлаве (18 кастрычніка), Берліне (21 кастрычніка), Мюнхене (22 кастрычніка), Празе (23 кастрычніка), Кракаве (25 кастрычніка), Лімасоле (9 лістапада), Любліне (16 лістапада), Вільні (18 лістапада), Рызе (19 лістапада). 

Сінгл «Поезд» даступны на ўсіх пляцоўках.

У інстаграм-роліку можна ўбачыць не толькі ілюстрацыі з музыкамі, але і любімыя месцы з розных беларускіх гарадоў: «Вароты Мінска», Асмалоўку, драмтэатр у Гродне, вакзал у Брэсце і іншыя.

Каментары4

  • mikola
    06.10.2023
    Malaicy. Udaczy. Zyve Belarus !
  • 1
    07.10.2023
    Удаль ад'язджае поезд на каторы я не хацеў садзiцца
    Па-беларуску: удалечыню ад'язджае цягнiк, на якi я не хацеў сядаць.
  • баба Валя
    07.10.2023
    сижу, реву :(

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША забілі кіраўніка найбуйнейшай венесуэльскай банды

Дзяўчына стварае мілыя ВІДЭА з беларускіх гарадоў у стылі гульні The Sims

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе5

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць18

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць