Грамадства77

Маёмасць Віктара Бабарыкі зноў выставілі на аўкцыён

На аўкцыёне, арганізаваным «БелЮрЗабеспячэннем», зноў будуць спрабаваць прадаць гадзіннікі, якія належаць палітвязню Віктару Бабарыку, заўважыла «Люстэрка». Таргі правядуць 26 кастрычніка.

З малатка прадаюць гадзіннікі Vacheron Constantin і Patek Philippe, абедзве мадэлі не ўдалося рэалізаваць падчас мінулага аўкцыёну.

Для новага аўкцыёну пачатковую цану гадзіннікаў зменшылі. Спачатку Vacheron Constantin хацелі збыць за 39 400 рублёў, а цяпер гэта сума ў 31 520 рублёў. Patek Philippe спярша ацанілі ў 47 500 рублёў, цяпер — 38 000 рублёў.

Маёмасць Віктара Бабарыкі пачалі прадаваць у 2021 годзе. Удалося прадаць арыштаваны аўтамабіль Ford Fiesta, аптычны прыцэл, долі ў статутным капітале трох кампаній («Прыватлізінг», «Прававы дыялог» і «Сістэмы апрацоўкі інфармацыі») і сем наручных хранометраў.

Пра лёс самога Бабарыкі няма дакладнай інфармацыі ад вясны, паводле той інфармацыі, якая праточваецца рознымі шляхамі, ён мае сур'ёзныя праблемы са здароўем.

Каментары7

  • Пеця
    17.10.2023
    Хутчэй за усё Бабарыка там так i памрэ, а правакатар пазняк будзе звiздець што бабарыку вывезлi ў расею цi тут схавалi
  • вот это мати вацы да ?
    17.10.2023
    Пеця, а вы памятаеце, з чым ён на перавыбары ішоў? журналісты спыталі яго тады наўпрост - у вас жа нібы ўсё ёсць. усё тое, пра што сярэднестатыстычны беларус не можа нават і марыць. навошта яшчэ і гэта вам?
    памятаеце, што ён адказаў? што хоча трапіць у школьныя падручнікі па гісторыі.. ну вось і.. трапіў у гісторыю
  • Генадзь
    18.10.2023
    сала, ён ніколі сабе так не пазіцыянаваў. Памер ягоных лягальных даходаў ў якасці CEO прыватнага сістэмаствараючага банку і прыбыткаў ад інвестыцыйнай дзейнасці дазваляў яму набываць шмат чаго дарагога. Дарэчы, зняты з гонкі ён быў на падставе даведкі з КДБ з хлуслівымі абвінавачваннямі, якія потым былі перафабрыкаваныя на іншыя.

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына стварае мілыя ВІДЭА з беларускіх гарадоў у стылі гульні The Sims

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе5

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць18

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

Што гэта за 196 палітвязняў, пра вызваленне якіх заявілі прапагандысты?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць