Пачалася праверка боегатоўнасці добраахвотніцкіх падраздзяленняў унутраных войскаў
На даручэнне Лукашэнкі пад кіраўніцтвам Дзяржаўнага сакратарыята Рады бяспекі пачалася раптоўная праверка баявой гатоўнасці добраахвотніцкіх падраздзяленняў, якія складаюцца з супрацоўнікаў, што раней праходзілі службу ў спецпадраздзяленнях МУС і ўнутраных войскаў, піша БелТА.

Больш за 500 байцоў добраахвотніцкага атрада «Смерч» і асацыяцыі ветэранаў падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння войскаў МУС «Гонар» некалькі дзён адточвалі свае навыкі па агнявой, тактычнай, медыцынскай падрыхтоўцы. Добраахвотнікі адпрацоўвалі тактычныя перамяшчэнні на полі бою, дзеянні на спецыяльным транспарце, вывучалі новыя віды ўзбраення, а таксама праводзілі разведку мясцовасці з дапамогай беспілотнікаў.
Перад добраахвотнікамі выступіў камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў.
-
У мінскія крамы завезлі экзатычныя плады з Калумбіі
-
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
-
Як цяпер выглядае старадаўні касцёл, на выратаванне якога дзяржава збірае ахвяраванні ФОТЫ
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары