Свет11

Ва Украіне за махінацыі падчас будаўніцтва дарог на Валыні асудзілі кіраўніка беларускага дарожнага прадпрыемства

Луцкі міжраённы суд Валынскай вобласці асудзіў галоўнага інжынера ТАА «Дарожна-будаўнічы трэст № 4» (Брэст) Аляксандра Зарэцкага на 7 гадоў пазбаўлення волі за прысваенне чужой маёмасці і на 2 гады пазбаўлення волі за падробку службовых дакументаў, паведамляе «Радыё Свабода».

Беларускія будаўнікі дарог на адным з аб'ектаў ва Украіне ў сакавіку 2020 года

Гаворка вядзецца аб прысваенні бюджэтных сродкаў, за якія рабіўся рамонт 3,2 кіламетра дарогі ў Старавыжаўскім раёне Валынскай вобласці. Адпаведны тэндар на правядзенне дарожных работ у 2019 годзе выйграла ўкраінска-беларуская кампанія «Белаўтадар-Украіна» (яе маёмасць і рахункі арыштавалі пасля пачатку расійскага ваеннага ўварвання, цяпер кампанія знаходзіцца ў стадыі банкруцтва), а работы выконвала ўкраінскае прадстаўніцтва брэсцкага дарожна-будаўнічага трэста № 4, які ачольваў Аляксандр Зарэцкі.

Кошт работ склаў 13 мільёнаў 491 тысяч грыўняў (крыху больш як паўмільёна даляраў у эквіваленце паводле курса 2019 году. — РС).

У прыватнасці, паводле матэрыялаў справы, украінскае прадстаўніцтва брэсцкага дарожна-будаўнічага трэста № 4 выкарыстоўвала для работ асфальтна-бетонную сумесь горшай якасці, чым гэта прадугледжваў кантракт, але ў дакументах праводзілі матэрыялы найвышэйшай якасці.

Справу супраць грамадзяніна Беларусі завялі 6 траўня 2020 года. З таго моманту Аляксандр Зарэцкі знаходзіўся ва Украіне пад падпіскай аб нявыездзе. Цяпер яму 63 гады.

Суд таксама пастанавіў канфіскаваць у Аляксандра Зарэцкага маёмасць, а таксама забараніў яму на тры гады займаць адказныя пасады на прадпрыемствах і ва ўстановах.

Апроч таго, грамадзянін Беларусі павінен выплаціць кампенсацыю Дэпартаменту інфраструктуры Валынскай абласной адміністрацыі за нанесеную шкоду ў памеры 1,363 мільёна грыўняў (прыблізна 40 тысяч даляраў паводле афіцыйнага курса Нацыянальнага банка Украіны. — РС), а таксама кампенсаваць дзяржаве вартасць правядзення экспертыз, якая склала 16,8 тысяч грыўняў (470 даляраў у эквіваленце).

Асуджаны можа абскардзіць вырак цягам 30 дзён. Да моманту разгляду апеляцыі вырак не набудзе юрыдычнай моцы, а Зарэцкі будзе заставацца пад падпіскай аб нявыездзе з Украіны.

Да вайны беларускія дарожныя будаўнічыя кампаніі выйгравалі мільярдныя тэндары ва Украіне. Работы фінансавалі з дзяржаўнага бюджэту Украіны.

Каментары1

  • Олег Царёв
    20.11.2023
    Волынская резня

Цяпер чытаюць

Аляксей Хлястоў на свабодзе5

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

У Бабруйску шматдзетную маці асудзілі на вялікі тэрмін па наркатычным артыкуле2

Вясельны квэст у эміграцыі: беларусы расказалі, як бралі шлюб у замежжы3

Белы парашок, які знайшлі ў машыне мітрапаліта Іларыёна, аказаўся какаінам23

Беларуску расчаравалі сыркі «Топ Crispy» з фундуком — у іх не знайшлося фундуку

У Варшаве затрымалі ўкраінца, які злавіў легендарнага сома, які 20 гадоў плаваў у гэтым возеры22

У Новай Баравой з'явілася яркая фотазона1

Танны хорар «Абсэсія» амерыканскага ютубера стаў галоўным хітом пракату5

Егіпет запускае найдаўжэйшую ў свеце беспілотную манарэйку

У Беларусі арыштавалі махлярку, якая ашукала расійскіх блогераў-мільённікаў на сотні тысяч даляраў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксей Хлястоў на свабодзе5

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць