Літаратура22

«Па што ідзеш, воўча?» Святланы Курс трапіла ў топ найлепшых твораў года ў Чэхіі

Твор «Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец (Святланы Курс) у перакладзе на чэшскую мову выйшаў у 2023 годзе ў выдавецтве Nakladatelství Pavel Mervart. А цяпер ён трапіў у топ найлепшых твораў года па версіі чэшскага партала Iliteratura.cz.

Фота: facebook.com/pflaumbaum.publishing

«Праз раман пісьменніцы Евы Вежнавец чэшскаму чытачу яшчэ раз нагадваюць пра абуральную, неспасціжную жорсткасць, з якой у мінулым стагоддзі неаднаразова разліваліся рэкі пралітай крыві ў Беларусі — якую калісьці стараўся апісаць Яхім Таполя ў сваім празаічным творы «Халодная зямля»

Уражлівасць рамана беларускай пісьменніцы Евы Вежнавец (нар. 1972, у цяперашні час жыве ў Варшаве) узмацняецца не толькі шакавальнай тэмай знішчэння людзей і ландшафту пры змене рэжымаў, але і выдатнай формай, якая ўдала выклікае шчырасць і выразнасць спантаннай прамовы», — піша партал Iliteratura.cz

Твор стаў лаўрэатам беларускай літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця ў 2021 годзе. Таксама «Па што ідзеш, воўча?» перакладзены на нямецкую мову.

Каментары2

  • Костэк
    12.12.2023
    Ну дык дзе можна прачытать гэтую ксёнжку, хто ведае?
  • Васіль
    12.12.2023
    Костэк, няма яе ў Беларусі. Шукаў неяк і за грошы. Не знайшоў.

Цяпер чытаюць

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

У гарадах Беларусі адключаюць таймеры на святлафорах — але не ва ўсіх. Вось чаму14

Наўроцкі распавёў пра размову з Зяленскім у Анкары і змяніў тон у адносінах да Украіны27

«Фанаты стаялі ў чэргах яшчэ да адкрыцця рэстаранаў». Шаленства з бірулькамі фей на сумкі, якія выпусціла піцэрыя11

У Мінску знайшлі новую пляцоўку пад жыллё2

Ноччу на МКАД малады кіроўца пратараніў ліхтарны слуп

Літоўскія памежнікі пасадзілі адразу чатыры кантрабандныя дроны з Беларусі1

У Калінкавічах дарожнікі закідалі аўтамабіль бітумнай крошкай6

Гараць НПЗ у Саратаве і нафтахімічны завод у Ніжнякамску5

Аградроны на беларускіх палях: як беспілотнікі змяняюць сельскую гаспадарку3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць