У Генштабе патлумачылі, у якіх узброеных канфліктах краіну будуць пераводзіць на «вайсковыя рэйкі», а ў якіх не
Класіфікацыя канфліктаў дазваляе правільна рэагаваць на рызыкі, выклікі і пагрозы, патлумачыў у эфіры СТБ намеснік начальніка Генеральнага штаба па навуковай рабоце Узброеных Сіл Беларусі Віктар Тумар.

Паводле Тумара, вайсковы канфлікт уключае ў сябе ўзброены канфлікт.
Узброены канфлікт можа быць міждзяржаўны і ўнутраны.
А бывае вайна — міждзяржаўная і кааліцыйная. Гэта ўжо сацыяльная буйная зʼява, калі будуць задзейнічаны ўсе сілы дзяржавы для адбіцця непасрэдна агрэсіі, кажа Тумар.
«Узброены канфлікт можна разглядаць як пэўны інцыдэнт, які трэба купіраваць у тым ці іншым месцы», — тлумачыць ён.
Паводле яго, кожны ўзброены канфлікт — наступны ўзровень выцякае з папярэдняга. Але «магчыма такое, што можа пераскокваць у рамках хуткай эскалацыі абстаноўкі».
«І вось гэтая класіфікацыя дазваляе нам правільна рэагаваць на рызыкі, выклікі і пагрозы. Пры гэтым правільна размяркоўваць сілы і не ўцягваць дзяржаву адразу ж: не ставіць эканоміку на вайсковыя рэйкі, не ладзіць нейкіх мабілізацый, а купіраваць своечасова і правільна. Эфектыўна выкарыстоўваць сілы і сродкі Узброеных Сіл», — патлумачыў Тумар.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары