Па непацверджаных звестках, ён быў збіты.

Па паведамленні СМІ, у Генічэскім раёне Херсонскай вобласці ўпаў расійскі самалёт Су-34, піша Украінская праўда.
«Крымскі вецер» паведамляе, што расійскі Су-34 пасля пуску ракеты па ўкраінскіх гарадах знік з экранаў радараў. Гэта нібыта адбылося «на вышыні 2000 м над Генічэскім раёнам».
Да месца падзення самалёта паехалі прынамсі чатыры пажарныя аўтамабілі і машыны хуткай дапамогі.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары