Вайна66

Зяленскі: Украінскім войскам удалося стрымаць расійскі наступ

Аднак Украіна не гатовая будзе стрымаць новы буйны расійскі наступ, які можа адбыцца ў канцы вясны ці летам, без дадатковай дапамогі, кажа прэзідэнт Украіны,

Фота: president.gov.ua

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў у інтэрв'ю CBS News, што нягледзячы на дэфіцыт боепрыпасаў і іншага вайсковага абсталявання, украінскім войскам удалося стрымаць расейскі наступ і стабілізаваць сітуацыю на фронце, паведамляе Бі-бі-сі.

Аднак, са слоў украінскага лідара, Украіна не гатовая будзе стрымаць новы буйны расійскі наступ, які можа адбыцца ў канцы вясны ці летам, без дадатковай дапамогі.

Інтэрв'ю было запісана на фоне разбураных будынкаў у месцы, дэталі якога не раскрываюцца.

«Мы стабілізавалі сітуацыю. Яна лепш, чым была два-тры месяцы таму, калі ў нас быў вялікі дэфіцыт артылерыйскіх боепрыпасаў, розных відаў узбраенняў», — сказаў ён.

На пытанне аб тым, ці можна выйграць вайну, пакуль ва ўладзе ў Расіі знаходзіцца Уладзімір Пуцін, Зяленскі адказаў, што гэта велізарны выклік, але з кожнай адбітай у праціўніка вёскай рэжым Пуціна слабее, і Кіеву, магчыма, не давядзецца вызваляць усе акупаваныя тэрыторыі выключна вайсковым шляхам.

«Я ўпэўнены, што калі Пуцін страціць тыя тэрыторыі, якія ён кантралюе з 2022 года, ён страціць давер нават тых краін, якія да гэтага часу сумняваюцца, падтрымліваць Украіну ці не, — сказаў прэзідэнт Украіны. — Ён таксама страціць уладу ў сваёй краіне. Як толькі гэта адбудзецца, ён будзе гатовы да дыялогу. І тады абавязковай міжнароднай умовай для міру павінна стаць вызваленне ўсіх нашых тэрыторый, тэрытарыяльная цэласнасць Украіны».

Каментары6

  • Нік
    30.03.2024
    Радыёглядач , альтэрнатыўны кокс у тваёй галаве, калі нават не ў стане ўцямна прачытаць артыкул, замест гэтага ты накрэмзаў набор вытрымак з рашысцкіх наратываў. Во дзе дакладна глядач-слухач салаўёва.
  • Радыёглядач
    30.03.2024
    Нік, лол у неверагоднага зруйнавалася пераможная карціна свету. Абы ляпаць. Затое слова разумнае ведаеш -- "наратывы". Спасылку скінеш дзе Салаўёў абураецца, што адміністрацыя Зяленскага зрывае мабілізацыю?
  • Нік
    30.03.2024
    Радыёглядач , клоун, у цябе гугл забаранілі ці што? Пагуглі, а потым параўнай сваю пісаніну і наратывы рашысцкіх прапагандыстаў - амаль поўнае супадзенне.

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей2

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусам дазволяць мець толькі адну невялікую копанку12

У Цюмені загарэўся буйны НПЗ. Ад Украіны датуль 2000 кіламетраў3

Памёр акцёр Энтані Хэд

На паўднёвакарэйскім тэлебачанні пажартавалі пра магчымы шлюб Мікалая Лукашэнкі і дачкі Кім Чэн Ына11

Бясплатны начлег і ШІ замест гіда. Беларуска праехала тры краіны Еўропы за 16 дзён і €9001

100 балаў на цэнтралізаваным экзамене атрымалі 638 выпускнікоў1

Спявак Ap$ent выпусціў новую песню на беларускай мове. І паабяцаў, што такіх будзе больш3

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны46

Lego прэзентавала найбуйнейшы набор у гісторыі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей2

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць