Законапраект захавае тысячы і тысячы жыццяў — Зяленскі пракаментаваў рашэнне Палаты прадстаўнікоў ЗША
Украінскі лідар падзякаваў абедзвюм амерыканскім партыям за рашэнне, якое «ўтрымлівае гісторыю на правільным шляху».

Зяленскі і Байдэн. Фота: AP
«Дэмакратыя і свабода заўсёды будуць мець значэнне ў свеце і ніколі не пацерпяць паражэння, пакуль Амерыка будзе дапамагаць іх абараняць. Жыццёва важны законапраект аб дапамозе ЗША, прыняты сёння Палатай прадстаўнікоў, дапаможа прадухіліць распаўзанне вайны, захавае тысячы і тысячы жыццяў і зробіць абодва нашы народы мацнейшымі.
Справядлівы мір і бяспека могуць быць дасягнуты толькі дзякуючы сіле» — адзначыў прэзідэнт Украіны.
Зяленскі выказаў спадзяванне, што законапраекты будуць падтрыманыя ў Сенаце і накіраваныя на разгляд прэзідэнту Байдэну. «Дзякуй, Амерыка!»
Цяпер чытаюць
«У мяне толькі адна мара — вярнуць свайго Дзімку». Маці былога палітвязня Дзмітрыя Гопты расказвае пра новую бяду сына. І просіць замаўляць у яе больш тортаў, каб справіцца
Каментары