Грамадства33

Ашуканцы ўзяліся за настаўнікаў: пішуць ад імя дырэктара і абвінавачваюць у фінансаванні тэрарызму

Новы спосаб падману.

У Беларусі з'явіўся яшчэ адзін спосаб тэлефоннага падману. На гэты раз ашуканцы ўзяліся за настаўнікаў. 

За два дні ў міліцыю звярнуліся пяць педагогаў з Віцебскай вобласці, якіх спрабавалі падмануць, а некаторых і падманулі, па новай схеме, паведамляе канал «Лічбавая пісьменнасць».

Зламыснікі сабралі інфармацыю пра работнікаў установы адукацыі, стварылі фэйкавы акаўнт у тэлеграме на імя дырэктара і разаслалі паведамленні супрацоўнікам. У тэксце гаварылася, што настаўнікаў падазраюць у фінансаванні тэрарызму.

Ілжэдырэктар прасіў педагогаў пагутарыць з нібыта супрацоўнікам міліцыі. Той пераконваў перавесці грошы на пэўны банкаўскі рахунак.

Некаторых педагогаў удалося пераканаць, яны страцілі свае грошы.

Каментары3

  • Залатое дно
    01.05.2024
    Выкананне загадаў без усякай рэфлексіі гэта тое што трэба для машэннікаў. Хочаш бюлетэні неправільна палічаць. Хочаш грошы перавядуць. Адныя лахі-выканаўцы ў мінусе. Можа іх так Гасподзь вучыць? 
  • Хуч
    01.05.2024
    Ведаеце гэта канечне мабыць будзе гучаць недарэчна й зларадна, але я вельмі рады, што настаўнікі нарэшце атрымліваюць паводле заслугаў. Так ім і трэба! За сваё ж фальсыфікацыі на "выбарах" расплачваюцца. Зараз яны будуць ведаць, што такое семьі, сужонкі, дзеці. Я гэта ім жадаю, тым якія фальсыфікавалі. Няхай лепш тыя грошы трапяць у кішэню махляроў чым мянтоў. Хаця мажліва, што мянты самі й прыдумалі такую схему.😉
  • Юзік
    01.05.2024
    У педагогаў, грошы!? Адкуль?

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку8

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы12

Дзікія коні ў Валожынскім раёне хаваюцца ад спёкі на аўтобусным прыпынку ВІДЭА5

Дзяўчынка дапамагала бацьку секчы дровы, і гэта каштавала ёй двух пальцаў7

Ад удару дронам загінуў галоўны інжынер Запарожскай АЭС

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім34

У Крыме п'яная расійская паліцэйская насмерць збіла беларуса — і ўцякла з месца аварыі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку8

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць