Свет88

На фоне чутак пра хваробу Кадыраў прыехаў на інаўгурацыю Пуціна. Развеяць чуткі яму гэта не дапамагло

Рамзан Кадыраў прыехаў на інаўгурацыю Уладзіміра Пуціна ў Маскве. Яму было відавочна цяжка. Зняць вопратку яму дапамагалі адразу два чалавекі.

РБК апублікавала таксама фота з Кадыравым, якое павінна было, верагодна, паказаць падтрымку кіраўніка Чачні ад яго паплечнікаў, але выглядае так, нібыта Кадыраў сам не можа стаяць. 

«Я лічу, што трэба больш актыўна нападаць, біць трэба жорстка, пакуль ёсць час. У гэтым месяцы трэба забіраць бліжэйшую тэрыторыю. Абавязкова трэба Адэсу, Харкаў забраць. Потым пасадзіць гэтага Зяленскага і прымусіць яго падпісаць усе паперы, якія неабходныя для Расіі, для бяспекі нашай дзяржавы, грамадзян, расейскамоўнага насельніцтва, якое пражывае на тэрыторыі Украіны», — цытуе аптымістычную заяву Рамзана Кадырава РБК.

Кадыраў адсутнічаў на пасланні Пуціна Федэральнаму сходу ў канцы лютага.

«Новая газета Еўропа» апублікавала расследаванне пра сурʼёзную хваробу Кадырава. Паводле выдання, «стан здароўя 47-гадовага Рамзана Кадырава не пакідае надзей на яго вылячэнне». 

Каментары8

  • Злобный вожык
    07.05.2024
    Котел уже повесили и дрова уже заготовлены.
  • Ёсік
    07.05.2024
    А дзе бачна, што не змог сам зьняць. Ён бай, а гэта ягоныя служкі. Паказаў, што трэба зьняць, і яны кінуліся да яго выконваць сваю працу. Якая розьніца, колькі яму засталося? Лепш думаць, што будзе апасьля яго. Дзетак паставіў на пасады, атачэнне зь яго тэйпа, грашыма зашмат, каму знішчаць нязгодных пытаньне не стаіць. Усё ў яго добра, калі і сканае раптоўна. У гэты дзень пахаваюць, шчэ да заходу сонца, як і патрэбна сапраўднаму мусульманіну.
  • Ганьба
    07.05.2024
    Шалман дэгенератаў, маральных уродаў і вычварэнцаў. Хаймарс, прыйдзі, парадак навядзі!

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг26

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы12

Дзікія коні ў Валожынскім раёне хаваюцца ад спёкі на аўтобусным прыпынку ВІДЭА5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць