Грамадства1717

Свята-Елісавецінскі манастыр шле лісты каталіцкім грамадам у Еўропе. Іх змест вас здзівіць

Свята-Елісавецінскі манастыр рассылае лісты каталіцкім грамадам Заходняй Еўропы, якімі спрабуе пераканаць, што, маўляў, не падтрымлівае Расію ў вайне супраць Украіны.

Канцэрт «Сваіх не кідаем», прымеркаваны да Дня абаронцаў Айчыны. Крыніца: obitel-minsk.ru

Аўтары ліста сцвярджаюць, што інфармацыя пра куплю дронаў і аўтамабіляў для расійскага войска ў манастыры хлуслівая. У тэксце сказана, што манастыр не займае нічый бок у вайне і не дапамагае вайскоўцам, паведамляе «Хрысціянская візія».

У манастыры запэўніваюць, што дапамагаюць толькі сіротам, бяздольным і беднякам. Толькі некаторыя манашкі, як сцвярджаецца, удзельнічаюць у гуманітарнай місіі і дапамагаюць ахвярам вайны.

Аўтары ліста просяць «не верыць паклёпу, які распаўсюджваецца ў дачыненні да манастыра» і «захоўваць дух сяброўства паміж праваслаўнымі і каталікамі».

Журналісты раней неаднаразова знаходзілі доказы дапамогі, якую аказвае манастыр расійскім вайскоўцам. На грошы, сабраныя ў ім, закупляліся ў тым ліку аўтамабілі для расійскай арміі. Акрамя таго, у манастыры праходзілі выставы, прысвечаныя расійскім «героям СВА», а таксама хросныя хады і канцэрты з Z-сімволікай ды расійскімі сцягамі.

Каментары17

  • Тутэйшы
    21.05.2024
    Напішыце петыцыю каб адчынілі Чырвоны касцёл у Мінску, але вы,..., кацапы праўдзівыя, таму словы вашыя ілжывыя, к...ы...
  • Krivda
    21.05.2024
    Спекулянт
  • Абармот
    21.05.2024
    От же ж живые лицемеры

Цяпер чытаюць

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі12

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Валожын накрыла магутная залева ВІДЭА1

На вуду расійскіх пранкераў трапіў дарадца прэзідэнта Літвы1

Навукоўцы ўжо зафіксавалі рэкордную тэмпературу Сусветнага акіяна3

На чэмпіянаце свету была блізкая сенсацыя. Зборная Англіі ледзь уратавалася ад кангалезцаў2

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці12

Калі крама можа адмовіцца прыняць назад ці абмяняць няношанае адзенне? Патлумачылі ў МАРГ1

Загінуў 34‑гадовы Антон Арцямёнак, складальнік слоўніка беларускіх футбольных тэрмінаў5

У Нью-Ёрку пара залезла на рэтрансляцыйную вежу хмарачоса дзеля заручын5

На Беларускай чыгунцы ўводзяць новы від цягнікоў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі12

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць