Грамадства33

У Брэсце за ўдзел у акцыі пратэсту ў жніўні 2020 года асудзілі адразу 8 чалавек

Суд Маскоўскага раёна Брэста 20 траўня 2024 года вынес прысуд васьмі мясцовым жыхарам за ўдзел у жнівеньскай акцыі пратэсту паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), піша «Вясна».

Паводле версіі абвінавачвання, з 10 да 11 жніўня 2020 года, на той момант непаўналетнія Юлія Шаранава, Мікіта Вайцюк, Мікалай Нікіцюк, а таксама Васіль Аляксеюк, Глеб Клімовіч, Віталь Варфаламееў, Аляксандр Тысевіч, Максім Собалеў, знаходзіліся на праезнай частцы праспекта Машэрава, бульвараў Касманаўтаў і Шаўчэнкі, вул. Савецкай у Брэсце, «выкрыквалі лозунгі, дэманстравалі палотны бела-чырвона-белага колеру, груба парушаючы грамадскі парадак, наўмысна перашкаджалі руху транспартных сродкаў і нармальнаму функцыянаванню прадпрыемстваў ды арганізацый».

У судовым пасяджэнні ўсе віну прызналі цалкам.

Паведамляецца, што Юлія Шаранава ўдзельнічала ў акцыях пратэсту 16-гадовай, а Мікіту Вайцюку і Мікалаю Нікіцюку было па 17 гадоў. Таксама вядома, што Максім Собалеў, Глеб Клімовіч, Юлія Шаранава асуджаныя ў тым ліку паводле «наркатычных» артыкулаў.

У выніку, Віталь Варфаламееў, Аляксандр Тысевіч, Васіль Аляксеюк і Мікалай Нікіцюк былі асуджаныя да двух гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму кожны.

Мікіту Вайцюку прызначаны адзін год калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Максіму Собалеву паводле ч. 1 арт. 342 КК было прызначана два гады пазбаўлення волі. Але з нагоды таго, што ён ужо асуджаны паводле «наркатычнага» ч. 4 арт. 328 КК, шляхам частковага складання асноўных пакаранняў і поўнага далучэння дадатковага пакарання, прызначана 12 гадоў калоніі з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму са штрафам у суме 3 200 рублёў.

Юлію Шаранаву за ўдзел у жнівеньскай акцыі пратэсту асудзілі на паўтара гады пазбаўлення волі. Але праз тое, што яна была асуджаная паводле ч. 4 арт. 328 КК, ёй у выніку прызначана 13 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму са штрафам у суме 3 700 рублёў.

Глебу Клімовічу прызначана паводле ч. 1 арт. 342 КК два гады пазбаўлення волі, і па сукупнасці злачынстваў шляхам паглынання менш строгага пакарання больш строгім, яму канчаткова прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін два гады з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Такое рашэнне вынес суддзя Яўген Брэган.

Каментары3

  • Кастусь
    22.05.2024
    Трыбунал над лукашысцкімі "судззямі" кшталту Брэгана, Філатава, Шабуні і г.д. давядзецца праводзіць ў вялізарным будынку, бо колькасць пацярпелых велічэзная.
  • Не смяшы
    22.05.2024
    Кастусь, ніякіх трыбуналаў не будзе, вы прайгралі і шанцаў на перамогу ў бліжэйшыя 20-30 год няма ніякіх, дзякуй скажыце свеце
  • Влад
    22.05.2024
    Не смяшы, согласен. Хоть один НКВДшник ответил? Так же и сейчас будет. А наши дети и внуки будут батрачить на их детей и внуков.

Цяпер чытаюць

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі10

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы ўжо зафіксавалі рэкордную тэмпературу Сусветнага акіяна3

На чэмпіянаце свету была блізкая сенсацыя. Зборная Англіі ледзь уратавалася ад кангалезцаў2

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці12

Калі крама можа адмовіцца прыняць назад ці абмяняць няношанае адзенне? Патлумачылі ў МАРГ1

Загінуў 34‑гадовы Антон Арцямёнак, складальнік слоўніка беларускіх футбольных тэрмінаў5

У Нью-Ёрку пара залезла на рэтрансляцыйную вежу хмарачоса дзеля заручын5

На Беларускай чыгунцы ўводзяць новы від цягнікоў2

УСУ нанеслі ўдар па Цэнтру касмічнай сувязі расійскай арміі пад Масквой2

Лукашэнка на некалькі гадзін заскочыць у М'янму і 2 ліпеня вылеціць у Беларусь3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі10

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць