Грамадства125125

«Паспалітае рушэнне» ўзначаліў колішні заснавальнік «Белага легіёну»

Пра тое, што былы вайсковец, заснавальнік «Белага легіёну» Сяргей Бульба з 17 чэрвеня ўзначаліў «Паспалітае рушэнне», паведамілі ў тэлеграм-канале гэтай спартыўна-патрыятычнай арганізацыі.

Сяргей Бульба

Сам Бульба даў з гэтай нагоды інтэрв'ю «Белсату», адзначыўшы, што ў працэсе рэфармавання «Паспалітага рушэння» плануецца зрабіць нешта большае за мілітарную структуру.

«Нам трэба не толькі мілітарная структура, а менавіта дзяржаватворчая структура. Я бяру за прыклад свой досвед з «Белым легіёнам», дзе мы не імкнуліся распавядаць нейкую ідэалогію, напрыклад, сацыял-дэмакратыю ці нацыянал-дэмакратыю ці хрысціянскую дэмакратыю. Мы разумелі, што мы гадуем захавальнікаў дзяржавы. Надпалітычных. Не вельмі цікавае палітычнае, а менавіта цікавае дзяржаўніцтва.

То-бок я бачу пашырэнне. І тут мы вяртаемся да мадэлі дзяржавы будучыні, якую мы распрацоўвалі ў рамках праекту «Беларусь 2.0» пачынаючы з 2020 года. То-бок гэта зрошчванне разам некалькіх праектаў, якія, спадзяюся, будуць карысныя для Беларусі», — кажа Сяргей Бульба.

Паводле яго слоў, гэта будзе «фактычна ордэнская структура, дзе людзі могуць давяраць і разлічваць адзін на аднаго ў любой сітуацыі». І каб стаць сябрам арганізацыі, «трэба будзе здаць пэўныя іспыты, атрымаць давер ад людзей».

Бульба гаворыць пра вокны магчымасцяў, якія ў адпаведны момант абавязкова для беларусаў адкрыюцца, «і да гэтага моманту трэба быць гатовымі, але не толькі з мілітарнага ці спартовага гледзішча. Трэба мець мадэль дзяржаўную, з якой мы прыйдзем, падрыхтаваць менеджмент для рэалізацыі гэтага глабальнага праекту».

«Паспалітае рушэнне» ўзнікла ў верасні 2022 года як спартова-адукацыйная арганізацыя. Адной з яе мэтаў было адраджэнне беларускіх вайсковых традыцыяў. Першым яе кіраўніком быў унук мінскага падпольшчыка часоў Другой сусветнай вайны Мікалая Кедышкі Сяржук Кедышка, але ў верасні 2023 года ён аб'явіў, што пакідае арганізацыю, бо «зразумеў, і мушу канстатаваць гэта з сумам, што беларускаму грамадству ў эміграцыі, ці можа ўвогуле беларусам, «Паспалітае рушэнне» як структура не патрэбнае».

Каментары125

  • Ясненька
    17.06.2024
    Бульба сваю мілітарную структуру не стварыў, полк Каліноўскага не падтрымаў, вырашыў узяць пад свой кантроль тое, што стварылі іншыя.
  • Бульба агент
    17.06.2024
    Паспалітае рушэнне знішчана. Можна забыць.
  • Пытанне
    17.06.2024
    Чаму Сяргей Бульба не прымаў удзелу ў Канферэнцыі ПКК Шлях да Волі 29.11.2023?

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі39

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка збіраецца на доўгі час за мяжу57

Лаўроў: Беларусь імкнуцца ўцягнуць ва ўкраінскі канфлікт11

Заробак як у айцішніка: беларускаму трактарысту прапануюць да 10 тысяч рублёў. Разабраліся, у чым сакрэт5

СК РФ назваў прозвішчы адказных і выканаўцаў, хто, па яго версіі, атакаваў аўтобус з беларускімі дзецьмі пад Бранскам17

26‑гадовы Максім з Баранавіч — новая ахвяра вайны12

«Гэта ўнікальны выпадак!» Каля «Мінск-Свету» заўважылі птушку года1

Будынак крэйдавага завода ў Белгарадскай вобласці разбураны ў выніку ўдару беспілотнікаў1

Ордэн Белага Арла, які забралі ў Зяленскага, вярнуўся ў Польшчу. Што з ім будзе цяпер?4

У Крыме здарылася маштабнае адключэнне святла6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі39

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць