Свет

Джуліяна Асанжа вызвалілі з турмы ў Лондане, у якой ён адбыў пяць гадоў

Ён рыхтуецца заключыць угоду з ЗША, каб не трапіць у турму там.

Wikileaks

Заснавальнік WikiLeaks Джуліян Асанж рыхтуецца да ўгоды з амерыканскім правасуддзем, у рамках якога ён прызнае сябе вінаватым у разгалошванні вайсковых таямніц і выйдзе на волю, вынікае з судовых дакументаў, апублікаваных у ноч на аўторак, піша Бі-бі-сі.

У адпаведнасці са здзелкай, 52-гадоваму Асанжу будуць выстаўленыя абвінавачванні ў змове з мэтай атрымання і раскрыцця звестак пра нацыянальную абарону.

Чакаецца, што Асанж будзе прысуджаны да 62 месяцаў турэмнага зняволення з залікам пяці гадоў, якія ён ужо правёў у брытанскай турме, аспрэчваючы экстрадыцыю ў ЗША, пасля чаго будзе вызвалены і зможа вярнуцца на радзіму ў Аўстралію.

Спачатаку заснавальніка WikiLeaks абвінавачвалі па 18 пунктах, у асноўным — па законе аб шпіянажы, у сувязі з апублікаваннем канфідэнцыйных вайсковых дакументаў і дыпламатычных дэпеш, якія тычацца войнаў у Афганістане і Іраку.

Чакаецца, што ўгода, у рамках якой ён прызнае сябе вінаватым па адным пункце, будзе аформленая ў сераду ў судзе Паўночных Марыянскіх астравоў — тэрыторыі ЗША ў заходняй частцы Ціхага акіяна.

У WikiLeaks паведамілі, што ў панядзелак Асанж быў вызвалены з турмы «Белмарш» на паўднёвым усходзе Лондана і пакінуў Брытанію.

«Джуліян Асанж на волі. Ён пакінуў турму строгага рэжыму «Белмарш» раніцай 24 чэрвеня, правёўшы ў ёй 1901 дзень. Высокі суд Лондана вызваліў яго пад заклад, і днём ён быў адпушчаны ў аэрапорт «Станстэд», дзе сеў на самалёт і паляцеў з Вялікабрытаніі», — напісалі яго паплечнікі ў сацсетцы X.

Яны адзначылі, што ўгода стала магчымая дзякуючы глабальнай кампаніі падтрымкі пасля працяглых перамоў з Міністэрствам юстыцыі ЗША, і дадалі, што афіцыйна працэдура яшчэ не завершаная.

Як паведамляе CNN са спасылкай на крыніцы, прадстаўнікі ФБР і Мінюста ЗША выступалі супраць любой угоды, якая не ўключае прызнанне Асанжам сваёй віны ў крымінальным злачынстве.

З Лондана самалёт з Асанжам накіраваўся ў Бангкок. Высокапастаўлены тайландскі чыноўнік паведаміў AFP, што бізнэс-джэт спыніцца ў міжнародным аэрапорце «Донмыанг» для дазапраўкі і ўвечары вылеціць на востраў Сайпан.

Пасяджэнне ў Федэральным акруговым судзе Паўночных Марыянскіх астравоў на Сайпане прызначана на 9-ю раніцы серады (01:00 серады па Мінску).

Міністэрства юстыцыі ЗША папрасіла правесці слуханні па справе ў той жа дзень, вынікае з ліста пракурораў.

Як чакаецца, пасля слуханняў і прысуду Асанж будзе вызвалены і адправіцца ў Аўстралію.

Асанж сем гадоў хаваўся ў пасольстве Эквадора ў Лондане, спрабуючы пазбегнуць экстрадыцыі ў Швецыю па абвінавачванні ў сэксуальным гвалце.

Пазней гэтае абвінавачванне было знята. Сам Асанж адмаўляў віну і сцвярджаў, што абвінавачванні шведскіх уладаў — толькі падстава для яго экстрадыцыі ў ЗША.

У 2019 годзе Асанжа выселілі з амбасады, патлумачыўшы гэта парушэннямі ўмоў давання прытулку з яго боку, і пазбавілі эквадорскага грамадзянства.

Брытанскія ўлады арыштавалі Асанжа і змясцілі ў турму строгага рэжыму «Белмарш», пасля чаго пачаўся судовы працэс аб яго экстрадыцыі ў ЗША.

Заснаваны Асанжам у 2006 годзе сайт Wikileaks пачаў публікаваць сотні тысяч амерыканскіх сакрэтных дакументаў і дыпламатычную перапіску ў 2010 годзе.

Амерыканскія ўлады называлі публікацыю адной з найбуйнейшых уцечак сакрэтнай інфармацыі ў гісторыі краіны.

У 2010 годзе на сайце быў апублікаваны відэазапіс з амерыканскага вайсковага верталёта, на якім відаць, як у Багдадзе забіваюць больш за дзясятак іракскіх мірных жыхароў, а таксама двух рэпарцёраў Reuters.

ЗША сцвярджалі, што сваімі публікацыямі Асанж паставіў пад пагрозу жыцці сотняў амерыканскіх грамадзян.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі12

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Валожын накрыла магутная залева ВІДЭА1

На вуду расійскіх пранкераў трапіў дарадца прэзідэнта Літвы1

Навукоўцы ўжо зафіксавалі рэкордную тэмпературу Сусветнага акіяна3

На чэмпіянаце свету была блізкая сенсацыя. Зборная Англіі ледзь уратавалася ад кангалезцаў2

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці12

Калі крама можа адмовіцца прыняць назад ці абмяняць няношанае адзенне? Патлумачылі ў МАРГ1

Загінуў 34‑гадовы Антон Арцямёнак, складальнік слоўніка беларускіх футбольных тэрмінаў5

У Нью-Ёрку пара залезла на рэтрансляцыйную вежу хмарачоса дзеля заручын5

На Беларускай чыгунцы ўводзяць новы від цягнікоў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі12

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць