Свет11

Пуціну патрэбныя не мірныя перамовы, а фактычная капітуляцыя Украіны — ISW

Ён упэўнены ў сваёй ацэнцы таго, што Расія можа дамагчыся перамогі, мяркуюць аналітыкі.

Фота: Sergey Guneyev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP, File

Уладзімір Пуцін адмовіўся ад удзелу Расіі ў любых значных перамовах па пагадненні аб спыненні агню, затое яму патрэбна фактычная капітуляцыя Украіны, гаворыцца ў аналізе Міжнароднага інстытута вывучэння вайны (ISW).

Пуцін пракаментаваў перспектывы спынення агню ва Украіне і магчымасць перамоваў на саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) у Астане 4 ліпеня, піша УНІАН.

«Замест таго, каб праявіць тыповую для яго прытворную цікавасць да такіх перамоваў, ён прама адхіліў любы працэс перамоваў аб спыненні агню… Пуцін таксама адкінуў Вярхоўную Раду як магчымы кантактны пункт для перамоваў, хоць раней заяўляў, што гэты орган з'яўляецца адзінай легітымнай украінскай структурай, з якой Расія можа весці перамовы. Цяпер Пуцін назваў усе ўкраінскія кіроўныя інстытуты нелегітымнымі або непрыдатнымі для перамоваў і адхіліў ідэю ўдзелу ў перамовах трэціх бакоў, фактычна адкінуўшы любы рэалістычны працэс для значных перамоваў па пагадненні аб спыненні агню», — піша ISW.

Затое, адзначаюць аналітыкі, Пуцін падкрэсліў сваё патрабаванне «дэмілітарызацыі» Украіны як асноўнай умовы для ўсякага пагаднення аб спыненні агню, патрабуючы, каб Украіна пагадзілася на незваротную «дэмілітарызацыю».

Пуцін сцвярджаў, што Расія ня можа дазволіць украінскім вайскоўцам скарыстацца спыненнем агню для аднаўлення сваіх сіл, не згадваючы пра тое, што самі расійскія сілы амаль напэўна скарыстаюцца патэнцыйным спыненнем агню менавіта такім чынам.

Аналітыкі ISW упэўненыя, што Расія скарыстаецца перадышкай пасля спынення агню для аднаўлення і пашырэння сваіх сіл і далейшай мабілізацыі сваёй абаронна-прамысловай базы для будучай агрэсіі, накіраванай на знішчэнне Украіны.

«Адмова Пуціна ад любога пагаднення аб спыненні агню, які не прадугледжвае капітуляцыі Украіны, таксама сведчыць аб тым, што ён упэўнены ў сваёй ацэнцы таго, што Расія можа дамагчыся перамогі, працягваючы паўзучае прасоўванне ва Украіне, перасіліўшы падтрымкі Украіны з боку Захаду і выйграўшы вайну на знясіленне супраць украінскіх сіл», — гаворыцца ў аналізе ISW.

У Астане Пуцін, у прыватнасці, адхіліў ідэю прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага аб перамовах праз пасярэдніка. Расійскі кіраўнік мяркуе, што пасярэднікам не хопіць паўнамоцтваў, каб падпісваць неабходныя дакументы.

Акрамя таго, ён заявіў, што ўсур'ёз ставіцца да намеру кандыдата ў прэзідэнты ЗША Дональда Трампа завяршыць вайну ва Украіне.

Каментары1

  • птх хло
    05.07.2024
    Для всех тех, кто продвигает кремлевские нарративы про мирные переговоры, я хочу лишь напомнить один факт, как выглядело так называемое кремлевское «перемирие» 25.06.2014 года.Тогда с 20 по 27 июня 2014 года абсолютно все подразделения ЗСВ приостановили все свои боевые действия, чтобы решить все мирным путем. И как вы думаете, что в ответ предприняла Россия? Совершенно верно, кремль 25.06.2014 ввел сотни танков и тысячи дополнительных своих солдат в Луганск. Именно так выглядит любое заявление кремля о «перемирии». Потому что Россия использует «перемирие» для подготовки к еще более масштабному нападению, чтобы начать еще более кровавую войну, чтобы принести людям еще больше горя и разрушений. Так было в Чечне, так было в 2014 году, тоже самое Россия хочет повторить и сейчас. Поэтому нужно быть либо полным идиотом, чтобы повестись на очередной кремлевский развод, который Москва не однократно делала на протяжении последних 30 лет, либо полезным идиотом, сознательно продвигая то, что на руку российским имперцам.

Цяпер чытаюць

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце24

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Уладальнік крамы Kropka ў Вільні расказвае, як развіваецца яго бізнэс і ці знайшлі тых, хто разбіў ім вокны1

Траўматолаг назваў самы небяспечны летні абутак для ступняў6

Расіянка пераехала ў вёску пад Оршай і здзіўлена беларускім стандартам. «Тут пастаянна ёсць святло»3

Ці за любое фота ў рапсавым полі будуць штрафаваць?

Вольга Такарчук падзялілася драматычнымі падрабязнасцямі сваіх уцёкаў з Беларусі8

Некаторыя лаўкостары рызыкуюць абанкруціцца1

Зяленскі сустракаўся з расійскім мільярдэрам Абрамовічам, каб перадаць Пуціну пасланне4

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей9

На хутары ў беларусаў жыве дзік Фімка — любіць «Снікерсы» і раўнуе да іншых3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце24

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць