Вайна11

Кіеў атакаваў нейкі таямнічы дрон-камікадзэ. Што за ён?

У ноч на 20 ліпеня расійскія вайскоўцы для атакі па Украіне выкарысталі не толькі ракеты і дроны-камікадзэ тыпу Shahed-136, але і яшчэ адзін новы дрон неўстаноўленага тыпу. Гэты таямнічы беспілотнік рухаўся на вельмі нізкай вышыні ў 20-30 метраў і прайшоў у афіцыйных паведамленнях, як «БПЛА неўстаноўленага тыпу», піша Defence-ua.com.

Невядомы ўдарны БПЛА новай мадэлі

У справаздачы камандавання Паветраных сіл Украіны паведамлялася, што дзякуючы дзеянням мабільных агнявых груп, зенітных ракетных войскаў і РЭБ з 16 шахедаў атрымалася збіць 13, плюс адзін неідэнтыфікаваны дрон.

Але пасля ў сеціве з'явілася першая выява абломкаў гэтага дронаі, які сапраўды вельмі моцна адрозніваецца ад Shahed-136. Больш за тое, было ўдакладнена, што ён рухаўся на звышмалой вышыні 20-30 метраў. А апошняе непасрэдна сведчыць, што, хутчэй за ўсё, гаворка ідзе пра камікадзэ.

Таксама з уласных крыніц Defense Express атрымаў дадатковыя фота гэтага збітага дрона. Улічваючы іх, гаворка ідзе пра БПЛА з магчымым размахам крыла больш 4 метраў, апярэннем на бэльках, штурхальным вінтом і фюзеляжам квадратнага профілю.

Можна адзначыць, што ён можа нагадваць расійскі ZALA 421-20, які мае пэўныя падобныя рысы. Але гэты БПЛА належыць да разведвальных, а таму наўрад ці ляцеў бы на такой малой вышыні. Больш за тое, дроны гэтага тыпу малараспаўсюджаныя і наўрад ці яшчэ вырабляюцца, бо прасоўваць гэты робат ZALA пачала яшчэ ў пачатку 2010-х гадоў, а цяпер ён не фігуруе нават у каталогу прадукцыі кампаніі.

Невядомы робат і ZALA 421-20

У кожным разе цяпер рэшткі гэтага дрона даследуюць, і гэта азначае, што ягоныя магчымасці, асаблівасці, а таксама вытворца і кампаненты, з якіх ён сабраны, будуць устаноўленыя ў найбліжэйшы час, падсумоўвае Defence-ua.com.

Каментары1

  • Раіся вперде
    21.07.2024
    Татаскія піянеры, напэўна, скруцілі. Трэба ім назад штось адправіць.

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень10

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць17

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

Што гэта за 196 палітвязняў, пра вызваленне якіх заявілі прапагандысты?2

У Перу паліцыя затрымлівала наркагандляра, пераадзеўшыся ў касцюмы талісманаў мундыялю-20262

Еўрасаюз адкрыў перамовы аб уступленні Украіны і Малдовы2

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень10

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць