Вайна44

Зяленскі: Украіна падрыхтуе мірны план да канца лістапада

У інтэрв'ю японскаму тэлеканалу NHK Уладзімір Зяленскі распавёў пра перспектывы спынення вайны і стасункі з былым прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.

Зяленскі заявіў, што распрацуе план дзеянняў па дасягненні міру да канца лістапада. Скрын відэа тэлеканала NHK

Зяленскі падкрэсліў, што ён не можа адказваць на заклікі да спынення агню, пакуль Расія працягвае акупаваць украінскую тэрыторыю.

Прэзідэнт Украіны заявіў, што распрацуе план дзеянняў па дасягненні міру да канца лістапада.

«Цярпенне, падтрымка і дыпламатычны ціск — вось тры фактары справядлівага спынення вайны», — сказаў Зяленскі.

Ён дадаў: «Калі ЗША і еўрапейскія краіны захаваюць адзінства, гэта ўзмоцніць ціск і пакажа Маскве, што ў яе няма шанцаў».

Зяленскі расказаў таксама, што яны звязваліся з камандай Трампа.

«Містэр Трамп сказаў мне, што ён гатовы адказаць на любыя пытанні, і што ў мяне ёсць яго нумар тэлефона».

У інтэрв'ю Зяленскі, акрамя гэтага, падкрэсліў важнасць падтрымкі Японіі.

Каментары4

  • Мемуары
    28.07.2024
    Нейтральны статус, агульная мара 90-х, не ўратуе. Мы геаграфічна не Швайцарыя і не Люксембург. Мусім неяк хаўрусавацца з НАТА і ЗША, калі спадзяемся ў цывілізаваным спакоі ўзгадаваць хоць бы адно беларускае пакаленне. Хоць бы адно пакаленне, гэта нашая мінімальная задача, падмурак нашай утульнай еўрапейскай дзяржавы. А без міжнародных гарантый бяспекі гэта амаль непасільная залача.
  • Андрусь
    28.07.2024
    Міжнароднае правіла - уласныя імёны не перакладаюцца на іхнія адпаведнікі ў іншай мове, а транслітаруюцца, адпаведна іх гучанню ў нацыянальнай мове носьбіта імені сродкамі мовы, у якую імя перадаецца.
    І нават японскі тэлеканал гэта ведае і выконвае. Чаму ў вас пры перадачы ўкраінскага імені Валадымыр на беларускую мову першы склад з двух гукаў перадаецца праз адзін галосны [у], якога ў арыгінале ў гэтым імені ўвогуле няма, а цвёрды [д] стае мяккім [дз']?
    Можа мог бы стыль-рэдактар патлумачыць падставы для менавіта такой перадачы гэтага імені?
    (Дарэчы, падобныя невытлумачальныя метамарфозы адбываюцца ў вас і з іншымі ўкраінскімі імёнамі: Дмытро робіцца "Дзмітрый", Паўло набывае форму "Павел" і г.д).
  • NS
    28.07.2024
    1, хаахахаахахахахаахахахахахахахаахахаххаахахаххаахахахахаахахахахааххааххахаахахахахахахаахахахахахаахаххахаахахаахахааххаахахахахахахаахх.

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу69

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Усе навіны →
Усе навіны

Сярэдні заробак вырас да трох тысяч рублёў7

Дытэр Болен: Перамога Украіны была б найгоршым сцэнаром34

Жыхарка Магілёва пасля званка махляроў засталася без кватэры і ў агромністых даўгах5

У пачатку наступнага тыдня тэмпература паветра ў Беларусі можа дасягнуць +39°С1

Сірыйскі інвестар уклаўся ў калгас-банкрут на Браслаўшчыне. Які вынік?5

Ісландыя аднаўляе кітабойны промысел — эколагі пратэстуюць

«Можаш забыцца аб працы ў Кітаі». Беларуску абвінавацілі ў Кітаі ў расізме праз адно неадназначнае ФОТА20

Журналіста Алеся Любенчука паўторна асудзілі на чатыры гады, але часткова адбылося залічэнне ранейшага «злачынства»1

Магілёўка хацела прыкурыць ад газавай пліты і праз два тыдні памерла ад апёкаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу69

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць