Свет66

Улады Венесуэлы абвясцілі Мадуру пераможцам выбараў з 51% галасоў. Але ёсць пытанні

Улады Венесуэлы абвясцілі, што на нядзельных прэзідэнцкіх выбарах перамог дзейны прэзідэнт Нікалас Мадура. За яго, паводле афіцыйных звестак, прагаласаваў 51% выбаршчыкаў. Незалежныя апытанні давалі 60% галасоў яго суперніку. 

Фота: Jesus Vargas / Getty Images

Нацыянальная выбарчая рада, падкантрольная Мадуру і ягонай Адзінай сацыялістычнай партыі Вэнэсуэлы, абвясціла, што пасля апрацоўкі 80 адсоткаў бюлетэняў дзейны прэзідэнт набірае 51,2% галасоў, а кандыдат ад аб'яднанай апазыцыі Эдмунда Гансалес — 44%.

«Гэта была перамога для ўсіх. Гэта была перамога, якая дапаможа нам пабудаваць будучыню», — заявіў Радрыгес, адзначыўшы, што неабходна дачакацца афіцыйных падлікаў Нацыянальнай выбарчай рады CNE з «павагі да законаў краіны», — сказаў кіраўнік перадвыбарчага штаба Мадуры Хорхе Радрыгес.

Са слоў генерала Уладзіміра Падрына Лопеса, выбары прайшлі мірна і заявіў, што «паўстанцкі шлях гвалту быў пакінуты», а венесуэльскі народ «адкрывае свае абдымкі для новага этапу».

«Мы ўпэўненыя, што зможам гарантаваць народу Венесуэлы мір, за які ён сёння выказаўся», — заявіў Падрына Лопес.

Прэзідэнцкія выбары ў Венесуэле прайшлі 28 ліпеня. Афіцыйна зарэгістравацца на іх змаглі дзесяць кандыдатаў, уключаючы кіруючага з 2013 года прэзідэнта Мадуру.

Галоўным канкурэнтам Мадуры на выбарах стаў Эдмунда Гансалес Уруціа з Дэмакратычнай унітарнай платформы.

Паводле апытання незалежнай кампаніі ORC Consultores (афіляваная з венесуэльскай апазіцыяй), яго шанцы на перамогу былі вельмі высокія: 59,6% галасоў, у той час як Мадура — каля 12,5%.

Мадура кіруе Венесуэлай з 2013 года пасля смерці Уга Чавеса, у 2018-м апазіцыя не прызнала вынікаў выбараў, назваўшы прэзідэнтам Хуана Гуайдо.

Каментары6

  • Незалежная кампанія
    29.07.2024
    Я афіляваная. Зрэшты, як незаежныя эмігранцкія бэсэсэрэ мэдыі, мучачэс чытачэс, табе да аксюмаронаў не звыкаць.
  • Фэйспалм
    29.07.2024
    Браво! Мадура — узурпатар, якому прынамсі хапіла розуму зрабіць работу над памылкамі і не мяляваць сабе “элегантныя” 80-90%, як ягоныя партнёры з СНД.

    Цікава, ці хопіць розуму Лукашэнку, калі ён будзе чарговы раз “перамагаць” на выбарах?

    P.s, мяркую, што намалюй сабе Лукашэнка ў 2020-м нешта ў межаж 55-65%, то ўсё магло бы быць інакш.
  • Тотті
    29.07.2024
    Такие дела, але Мадура не такі дурны, каб сабе 80 адсоткаў маляваць

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША забілі кіраўніка найбуйнейшай венесуэльскай банды

Дзяўчына стварае мілыя ВІДЭА з беларускіх гарадоў у стылі гульні The Sims

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе5

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць18

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць