Грамадства1111

Паліне Шарэндзе-Панасюк зноў «прынеслі» зялёныя яблыкі замест прадуктовай перадачы

Муж палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк, якую нядаўна перавялі ў гомельскае СІЗА-3, дзе яна чакае новага суда, расказаў «Радыё Свабода» пра новыя праблемы з прадуктовымі перадачамі для Паліны, а таксама пра тое, як прайшла яе апошняя псіхолага-псіхіятрычная экспертыза.

Паліна Шарэнда-Панасюк, архіўнае фота
Паліна Шарэнда-Панасюк. Фота з сямейнага архіва

Зноў праблемы з прадуктовай перадачай

Паводле крыніцы, якую Андрэй Шарэнда не можа называць з інтарэсаў бяспекі, пасля вяртання ў гомельскае СІЗА ягоную жонку чакала тая ж гісторыя з прадуктовай перадачай, як і летась.

«Нібыта ад невядомай асобы ёй паступілі пакункі з зялёнымі яблыкамі. У выніку цяпер месячная норма перадачы прадуктаў у 30 кілаграмаў лічыцца выбранай, і больш у гэтым месяцы для яе нічога не прымуць.

Гэтак і раней рабілі: перадавалі Паліне то мех гнілой морквы, то мех бітых яблык, як мінулым летам. Такі здзек, псіхалагічны ціск на Паліну і на нас, яе сваякоў.

У СІЗА добра ведаюць пра хваробу Паліны, што ў яе праблемы са страўнікам і залозай, а мы спрабуем перадаць ёй добрыя прадукты. Дык каб нічога не атрымала», — мяркуе муж Паліны Андрэй Шарэнда.

Паводле Андрэя Шарэнды, летась сваякам усё ж удавалася перадаць для Паліны харчовыя перадачы.

«Атрымалася адзін раз у снежні перад этапам. Яны ў снежні не закінулі ёй нічога, дык сваякі адмыслова ездзілі ў Гомель, каб перадаць свежую гародніну, садавіну, сыр, каўбасу. Звычайны набор прадуктаў. І пасылку з рэчамі ў СІЗА прынялі. А ў калонію за 5 месяцаў увогуле нічога перадаць не атрымалася. І вось зноў нічога», — расказаў Андрэй Шарэнда.

Паводле яго слоў, Паліну Шарэнду-Панасюк працягваюць трымаць у рэжыме інкамунікада — апошні ліст ад яе сям’я атрымала ў канцы 2023 года.

«Экспертызы як такой і не было»

Псіхолага-псіхіятрычную экспертызу Паліна Шарэнда-Панасюк праходзіла ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры псіхічнага здароўя ў пасёлку Навінкі пад Мінскам, дзе ў тым ліку даследуюць тых, каго падазраюць у злачынствах. Паводле крыніцы, на якую спасылаецца Андрэй Шарэнда, вынік экспертызы, якую прайшла Паліна, нічым не адрозніваецца ад дзвюх іншых, якія ў яе былі ў ранейшыя гады зняволення.

«Прызнаная нармальнай, што ім і трэба, каб чарговы раз кінуць яе за краты як асуджаную, — сказаў Андрэй Шарэнда. — А экспертызы як такой і не было цяпер. Толькі пагутарылі з ёй, можа, з гадзінку, і ўсё. Яна ж, як атрымліваецца, толькі тыдзень там была. Гэта мінімальны час паміж этапамі».

«На прагулкі амаль не выводзяць»

Пра тое, як цяпер пачуваецца і як выглядае Паліна Шарэнда-Панасюк, звестак няшмат.

«Вельмі бледная. Бо на прагулкі месяц не выводзілі і, магчыма, цяпер амаль не выводзяць. Яўна схуднела. І псіхалагічна ёй пасля этапаў вельмі цяжка», — кажа муж палітзняволенай Андрэй.

18 ліпеня стала вядома, што Паліна хворая на «хранічны панкрэатыт сярэдняй цяжкасці» — вельмі небяспечную для здароўя хваробу, лекаванне якой ускладняецца ва ўмовах зняволення. Пра дыягназ сваякам стала вядома з афіцыйнага адказу адміністрацыі папраўчай калоніі № 24, дзе трымаюць палітзняволеную Шарэнду-Панасюк.

Каментары11

  • Шуба качанавай
    01.08.2024
    Ідыёты якія самі сабе (а можа і сваім блізкім) роюць магілу...
  • Ван
    01.08.2024
    Ну што тут сказаць? Вернуцца гэтыя яблычкі "дабразычліўцам" гробаным. Хай потым не скуляць...
  • Сымон
    01.08.2024
    Тэкля, лукашыстамі. У іхным мірапоглядзе ані свабода, ані чалавек нічога не каштуюць

Цяпер чытаюць

Зяленскі пра магчымыя перамовы ў Маскве: Гэта складана, там шмат украінскіх дронаў12

Зяленскі пра магчымыя перамовы ў Маскве: Гэта складана, там шмат украінскіх дронаў

Усе навіны →
Усе навіны

Літоўскія памежнікі пасадзілі адразу чатыры кантрабандныя дроны з Беларусі1

У Калінкавічах дарожнікі закідалі аўтамабіль бітумнай крошкай6

Гараць НПЗ у Саратаве і нафтахімічны завод у Ніжнякамску5

Аградроны на беларускіх палях: як беспілотнікі змяняюць сельскую гаспадарку3

У БДМУ прагназуюць конкурс сярод тых, хто паступае на мэтавыя месцы

ЗША зноў нанеслі маштабныя ўдары па Іране. Цэны на нафту тут жа падскочылі3

Вы мыеце гэтыя хатнія рэчы занадта рэдка3

Вынік апошняга матча за выхад у чвэрцьфінал мундыялю вырашыла серыя пенальці6

У Варшаве ўладальніца крамы паказала дызлайкі ўдзельнікам антыўкраінскага мітынгу. Пасля таго яе краму разграмілі34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі пра магчымыя перамовы ў Маскве: Гэта складана, там шмат украінскіх дронаў12

Зяленскі пра магчымыя перамовы ў Маскве: Гэта складана, там шмат украінскіх дронаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць