Грамадства88

Жыхароў Гомельшчыны праінфармавалі пра паводзіны на выпадак атакі беспілотнікаў

«Заставайцеся на зямлі, пакуль не скончацца выбухі».

Абломак дрона, які знайшлі ў Касцюковіцкім раёне. Скрыншот відэа АНТ

Прадпрыемства «Гомельэнерга» ў сваім тэлеграм-канале апублікавала вялікі допіс з алгарытмам дзеянняў на выпадак атакі дронаў. Гэта здарылася на наступны дзень пасля заявы Лукашэнкі пра збіццё БПЛА над Магілёўскай вобласцю і ўзмацнення вайсковай групоўкі на поўдні Беларусі.

Скрыншот допіса

Жыхарам прыгранічных раёнаў рэкамендуюць захоўваць спакой і дбаць пра ўласную бяспеку. 

Калі дазваляе час, то энергетыкі раяць схавацца ў капітальным збудаванні падалей ад вакон і шкляных вітрын, альбо за дрэвамі з густымі кронамі.

Калі няма дзе схавацца, то трэба тэрмінова легчы на зямлю і прыціснуць локці да цела. Калі ёсць побач яміна ці канава, то трэба заскочыць туды. На зямлі трэба заставацца, пакуль не скончацца выбухі. 

Калі атака заспела дома, то трэба ісці ў пакой, адасоблены дзвюма глухімі сценамі ад кірунку прылёту дронаў. Найбяспечнейшым месцам лічыцца ванны пакой. 

Калі чалавек знаходзіцца ў машыне, то ні ў якім разе не трэба з'язджаць. Трэба спыніць аўто, выйсці з яго і легчы на зямлю. 

Дрон, што ўпаў, нельга кранаць і падыходзіць блізка да яго.

Каментары8

  • лукашэнка, пуцiн, расея ГЭТА ВАЙНА
    11.08.2024
    Лукашысцкiм пуцiнскiм падсцiлкам з масквы далi заданне ўступiць у вайну, на гэты раз знiшчаць ужо не кожнага чацьвертага цi трэцяга беларуса за маскву, а кожнага другога цi мо першага.
  • Ну такое
    11.08.2024
    Праінфармавалі праз два тыдня пасля залёту кацапскіх Шахедаў у Беларусь.
  • 11.08.2024
    Хувайсь ў пуню )

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША забілі кіраўніка найбуйнейшай венесуэльскай банды

Дзяўчына стварае мілыя ВІДЭА з беларускіх гарадоў у стылі гульні The Sims

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе5

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць18

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць