Грамадства66

Дзве траціны дзяржСМІ Гомельшчыны працуюць без зваротнай сувязі з чытачамі

У пачатку жніўня ў месенджары Telegram адбылося чарговае абнаўленне, у выніку якога стала адлюстроўвацца колькасць зваротаў да чат-ботаў за апошні месяц. Выданне «Флагшток» скарысталася з гэтага і падлічыла колькасць зваротаў у дзяржаўныя СМІ Гомельскай вобласці.

Паведамленне пра запуск чат-бота «Гомельскай праўды»

У канцы 2023 — пачатку 2024 года ўсе друкаваныя выданні мясцовых органаў улады Гомельскай вобласці сінхронна завялі чат-боты ў Telegram. Паводле задумкі, новы канал сувязі мусіў даць магчымасць мясцовым жыхарам падзяліцца сваёй навіной і выступіць з прапановай тэмы для публікацыі.

Чат-боты па сутнасці сталі адзінай формай зваротнай сувязі з чытачамі, паколькі каментары ў асноўных тэлеграм-каналах дзяржаўных СМІ, як правіла, адключаныя. «Флагшток» вырашыў высветліць, як часта жыхары звяртаюцца ў рэдакцыі дзяржвыданняў праз чат-боты.

Праведзены маніторынг паказаў наступныя вынікі.

Рэйтынг чат-ботаў у Telegram дзяржаўных СМІ Гомельскай вобласці. Жнівень 2024 года

З 24 тэлеграм-ботаў дзяржаўных СМІ Гомельскай вобласці звароты грамадзян у рэдакцыю за апошні месяц зафіксаваныя толькі ў 7 (30%).

Найбольш актыўна звяртаюцца ў рэдакцыю мясцовай газеты і інтэрнэт-партала жыхары Рэчыцы. Статыстыка зафіксавала ў сярэднім больш за 6 зваротаў у дзень. Актыўная камунікацыя з рэдакцыямі мясцовых дзяржвыданняў адзначаная таксама ў Жлобіне і Калінкавічах. Магчымай прычынай лідарства менавіта гэтых выданняў па колькасці зваротаў карыстальнікаў могуць быць наступствы ўрагану, які пранёсся над тэрыторый вобласці 14 ліпеня 2024 года.

Пра гэта ўскосна сведчыць адсутнасць зваротнай сувязі з чытачамі ў найбуйнейшага рэгіянальнага СМІ Гомельскай вобласці — «Гомельскай праўды».

У загалоўку чат-бота «Гомельскай праўды» адсутнічае колькасць тых, хто ў яго звярнуўся

Поўная адсутнасць зваротнай сувязі з'яўляецца ў рэгіёнах распаўсюджанай з'явай. У 16-ці раёнах Гомельскай вобласці за апошні месяц магчымасцю звярнуцца ў рэдакцыю праз Telegram ніхто не карыстаўся. Сярод іх — і Светлагорскі раён, дзе жыве больш за 75 тысяч чалавек.

Адсутнасць зваротаў у рэдакцыю можа служыць індыкатарам стаўлення мясцовых жыхароў да інфармацыйнай палітыкі выданняў, калі рэальныя праблемы рэгіёну замоўчваюцца.

Прыкладам з'яўляецца закрыццё чатаў у Viber і Telegram серыі «Дыялог з уладай». Калі раней з дапамогай іх мясцовыя жыхары маглі публічна заявіць аб праблемах, то цяпер мясцовыя ўлады аддаюць перавагу іх хаваць. Відавочна, што пры такой палітыцы праблемам не знаходзіцца месца і ў райвыканкамаўскіх СМІ, таму людзі не бачаць сэнсу туды і звяртацца. 

Каментары6

  • Acab
    15.08.2024
    Зваротная сувясь гэта ня лісты працоўных ў рэдакцыю (майлі, камэнтры ў сучаснай эдыцыі), а фінансавая залежнасьць ад Чытача.
    Можаце пахваліцца, што Чытач вас ўтрымлівае? Не прысыпка на торце, а мука і цукар?
  • Закон о защите бывшего президента и его семьи
    15.08.2024
    Связь работает напрямую
  • хе-хе
    15.08.2024
    Теперь пропогандонам придётся KPI и по обращениям в собственные боты выполнять)

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына стварае мілыя ВІДЭА з беларускіх гарадоў у стылі гульні The Sims

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе5

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць18

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

Што гэта за 196 палітвязняў, пра вызваленне якіх заявілі прапагандысты?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць