Свет11

У Беслане ў Пуціна спыталі, чаму СК РФ яшчэ не скончыў расследаванне тэракта 20-гадовай даўніны

Пуцін абяцаў яшчэ ў 2005 годзе завяршыць расследаванне тэракту ў Беслане і расказаць «усю праўду».

Пуцін з прадстаўніцамі «Маці Беслана». Скрын відэа

Уладзімір Пуцін падчас візіту ў Беслан сустрэўся з прадстаўніцамі «Маці Беслана». Як распавяла «Агенцтву» сустаршыня арганізацыі Анета Гадзіева, жанчыны паскардзіліся на тое, што расследаванне тэракту зацягнулася на 20 гадоў.

Па словах Гадзіевай, асноўная частка размовы была прысвечана расследаванню. Яны паскардзіліся прэзідэнту, што за 20 гадоў расследаванне так і не закрытае, праводзіцца «фармальна» і не ўлічыла факты, якія высветліліся падчас судовых працэсаў.

«[Сказалі], што мы лічым, што расследавання як такога не было. І што мы былі на сустрэчы з ім у 2005 годзе, і ён нам абяцаў, што возьме пад свой кантроль, аднак гэтага не адбылося. І што менавіта праз гэта мы не дамагліся ніякай праўды і дайшлі да Страсбурга, які вынес пастанову ў гэтай справе».

Па словах Гадзіевай, Пуцін адказаў, што не ведаў пра зацягнутае расследаванне.

«Ён сказаў, што [трэба] звярнуцца да Бастрыкіна [кіраўніка СК РФ], каб ён у сутнасць справы ўвайшоў і пракантраляваў, што там адбываецца, на якой стадыі і што вядзецца», — адзначыла яна.

У 2005 годзе старшыня камітэта «Маці Беслана» Сусана Дудзіева распавядала, што Уладзімір Пуцін паабяцаў сваякам ахвяр тэракту спрыяць завяршэнню расследавання:

«Прэзідэнт запэўніў нас, што ён зробіць усё, што ад яго залежыць, каб усе даведаліся праўду, а вінаватыя панеслі пакаранне. Ён сказаў, што зацікаўлены ў праўдзе, якой бы яна ні была, гэтак жа, як і ўсе, каб гэта не паўтарылася». 

Тэракт у Беслане адбыўся 20 гадоў таму і стаў самым шматлікім па колькасці ахвяр у гісторыі сучаснай Расіі. Атрад тэрарыстаў захапіў школу ў Беслане раніцай 1 верасня 2004 года падчас святочнай лінейкі. У закладніках апынуліся больш за 1200 чалавек, большасць — непаўналетнія дзеці. Тэрарысты ўтрымлівалі іх у спартыўнай зале школы без ежы і вады тры дні. На трэці дзень спецслужбы пайшлі на штурм школы. У выніку тэракту загінулі 334 чалавекі, сярод якіх 186 дзяцей.

Каментары1

  • Ч54ук
    20.08.2024
    Каб не выйсцi на сабе.

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей2

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

У Цюмені загарэўся буйны НПЗ. Ад Украіны датуль 2000 кіламетраў3

Памёр акцёр Энтані Хэд

На паўднёвакарэйскім тэлебачанні пажартавалі пра магчымы шлюб Мікалая Лукашэнкі і дачкі Кім Чэн Ына11

Бясплатны начлег і ШІ замест гіда. Беларуска праехала тры краіны Еўропы за 16 дзён і €9001

100 балаў на цэнтралізаваным экзамене атрымалі 638 выпускнікоў1

Спявак Ap$ent выпусціў новую песню на беларускай мове. І паабяцаў, што такіх будзе больш3

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны46

Lego прэзентавала найбуйнейшы набор у гісторыі

Беларуска выйшла замуж за лонданскага мільянера, старэйшага на 41 год. Ён пакінуў ёй $400 тысяч з умовай маўчаць — а яна адсудзіла мільёны19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей2

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць