Ежа11

Гарбуз-кабачок: на Камароўцы прадаюць незвычайную гародніну

Афганец, які шмат гадоў жыве ў Беларусі, пастаянна эксперыментуе на агародзе пад Мінскам.

Фота: Komarovka.by

На Камароўскім рынку заўважаная лагенарыя. Гэтая незвычайная гародніна рэдка сустракаецца ў Беларусі, піша Tochka.by. 

Спярша цана. Прадаюць лагенарыю па 5 рублёў за кілаграм.

Вырасцілі яе пад Мінскам беларуска Алеся і Хан, які нарадзіўся ў Афганістане. Мужчына даўно ў нашай краіне, пастаянна эксперыментуе на сваім агародзе, вырошчвае нехарактэрную для беларускага клімату гародніну. Лагенарыя — толькі адна з іх.

Што гэта за гародніна

Лагенарыю называюць па-рознаму: гарбуз, агурок, кабачок. На смак, кажуць, нешта сярэдняе паміж усімі гэтымі гароднінамі.

Плод у залежнасці ад падвіду і гатунку можа быць у даўжыню ад 30 см да 2 м. Вага таксама розная — да 32 кг.

Форма ў лагенарыі разнастайная. На Камароўцы прадаюць грушападобную.

Радзімай лічыцца Афрыка, тэрыторыя сучаснага Зімбабвэ. Адтуль культура распаўсюдзілася праз Сярэднюю Азію ў Кітай. Вырошчваюць лагенарыю звычайна ў трапічных і субтрапічных зонах.

З чым яе ядуць

Па вялікім рахунку гатаваць лагенарыю можна як звычайныя кабачкі або гарбуз.

Сямейная пара, якая прадае незвычайную гародніну на рынку, падзялілася рэцэптам.

Спярша неабходна абсмажыць цыбулю, затым дадаць туды свежыя таматы, а следам і лагенарыю. Тушыць некалькі хвілін. Пры жаданні можна гатаваць і з мясам. У канцы абавязкова дадаць часнык і якія-небудзь прыправы. Хан з Алесяй аддаюць перавагу індыйскім — напрыклад, зіру.

Дарэчы, па іх сцвярджэнні, лагенарыя добрая для страўнікава-кішэчнага тракту — яна паляпшае страваванне.

Цікава, што няспелыя плады можна выкарыстоўваць для захоўвання ежы або вады.

Каментары1

  • Імя
    30.08.2024
    Гарбачок жа

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень39

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень

Усе навіны →
Усе навіны

Канада дэкласавала Катар, а Мексіка першай выйшла ў плэй-оф2

Чаму асобныя аб’екты са спіса Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА змагаюцца за выключэнне з яго?2

Рэшткі старадаўняга будынка і артэфакты XVII стагоддзя знайшлі ў цэнтры Пінска камунальнікі

Памёр гісторык Карла Гінзбург, які пісаў пра жыццё тых, каго звыклі не заўважаць

Сваімі ж рукамі. Крышку рэзервуара Маскоўскага НПЗ магла падарваць расійская ракета СПА14

Стан пацярпелага ў Бранскай вобласці дзіцяці застаецца цяжкім: ён падключаны да ШВЛ, дактары рыхтуюцца да аперацыі

У Францыі затрымалі беларуса за шпіянаж і спробу падпалу завода, які вырабляе баявыя дроны1

Расіяне на матацыклах спрабавалі ўзяць штурмам Малую Такмачку. Здагадайцеся, чым скончылася12

Самкі птушак здраджваюць партнёрам, каб спарвацца з больш разумнымі самцамі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень39

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць