Грамадства

У жаночай калоніі прапанавалі напісаць на памілаванне 25 палітзняволеным — Dissidentby

Ініцыятыва Dissidentby атрымала інфармацыі, што ў жаночай калоніі прапанавалі напісаць прашэнні на памілаванне 25-ці жанчынам. Гэта значыць, на думку праваабаронцаў, што як мінімум такая колькасць жанчын мусіць апынуцца на волі.

На сёння вядома, што на свабоду ў жніўні-верасні ўжо мусілі выйсці 19 жанчын:

— 12 жанчын выйшлі 20 жніўня (сярод іх Ксенія Луцкіна, Ірына Санкоўская, Вольга Новікава, Ала Зуева, Вольга Стаброўская, Кацярына Леў, Тамара Каравай, Святлана Палуэктава і Наталля Пятровіч); 

— 7 жанчын мусілі выйсці 4 верасня (сярод іх Дзіяна Завадская, Вікторыя Гаўрыліна і Марына Кісялевіч). 

Такім чынам, гаворка, хутчэй за ўсё, ідзе пра 6 «новых» жанчын, якіх плануюць вызваліць.

Прадстаўнікі Dissidentby мяркуюць, што чатыры палітзняволеныя, якія выйшлі 3 ліпеня (Дар'я Лосік, Паліна Палавінка, Кацярына Мадзянкова і Тамара Астрэйка), не ўваходзяць у гэты спіс.

Каментары

Цяпер чытаюць

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі18

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Для рамонту моста каля плошчы Перамогі будзе перакрыты праспект Незалежнасці

Чаму ў Мінску не пабудуюць метро ў «Паўночны Бераг»?14

Пачаў хаміць: сямейная пара ў Беларусі адмовілася ад 16‑гадовага сына2

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?64

Прэзідэнтка Мексікі запрасіла знакамітую качку Мерлін да сябе ў палац, а тая дзеўбанула яе ў руку

Лепельская суддзя Кручыніна, якая рэпрэсавала медыкаў, пастара, ратавальнікаў, звольнілася па ўласным жаданні8

60‑гадовую суддзю з Оршы, датычную да палітычных рэпрэсій, выгналі за сур’ёзны залёт2

ЗША прыпынілі санкцыі супраць іранскай нафты2

Выкрадальнікі Нэнсі Гатры яшчэ ў лютым паведамілі, што яна памерла, і выбачыліся1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі18

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць