Грамадства22

Па памілаванні выйшла адна з заснавальніц «Маці 328» Марына Кісялевіч

Пра вызваленне Марыны Кісялевіч паведаміла ў фэйсбуку журналістка, кіраўніца ініцыятывы «Палітвязынка» Яўгенія Доўгая.

Марына Кісялевіч — актывістка руху «Маці-328». Яна была затрыманая па артыкуле аб паклёпе на Лукашэнку (ч. 2 арт. 367 Крымінальнага кодэкса), таксама ёй ставілася ў віну абраза Лукашэнкі (ч. 2 арт. 368 КК).

Марына доўгі час утрымлівалася ў РНПЦ псіхічнага здароўя ў Навінках, затым яе перавялі ў СІЗА-1. Вядома, што ў зняволенні жанчыну змяшчалі ў карцар за нязгоду з пастаноўкай на ўлік як «схільную да экстрэмісцкай і іншай дэструктыўнай дзейнасці», а яна абвяшчала галадоўку.

12 мая 2022 года ў судзе Кастрычніцкага раёна Мінска Марыну Кісялевіч асудзілі да чатырох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Яе судзілі паводле «даносу неабыякавага» па допісах «УКантакце». Справу разглядаў суддзя Аляксандр Рудэнка.

Пасля вынясення прысуду палітзняволеную вызвалілі ў зале суда да накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. 

У канцы жніўня 2022 года Марына была накіраваная ў брэсцкую ПУАТ № 1. Але 12 красавіка 2024 года прайшло судовае пасяджэнне па замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі на 10 месяцаў.

Сын Марыны быў асуджаны ў 2017 годзе да 13 гадоў калоніі.

Каментары2

  • Андрусь
    04.09.2024
    Па " амністыі " Лукашэнка вызваляе палітычных вязняў якія адсядзелі большую частку прызначанага тэрміну. Былі людзі якім аставалася пару тыдняў
  • Жора
    05.09.2024
    Вельмі ўсцешаны. Марына мацнейшая за сістэму.

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

Амерыканцы любяць гаварыць пра заняпад Еўропы. Але большасць еўрапейцаў жыве лепш за іх. Праўда, яшчэ не беларусы23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць