Улада11

Дэпутатаў нацыянальнага сходу ў Еўранесце не будзе?

Еўрапарламент запросіць у Еўранест 10 назіральнікаў ад беларускай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці. Гэту навіну распаўсюдзіла выданне Europolitics.info. Афіцыйнага паведамлення пра гэта на сайце Еўрапарламенту пакуль няма.

Эўрапарлямэнт запросіць у Эўранэст 10 назіральнікаў ад беларускай апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці. Гэту навіну распаўсюдзіла ўвечары брусэльскае выданьне Europolitics.info. Афіцыйнага паведамленьня пра гэта на сайце Эўрапарлямэнту пакуль няма.

Як вынікае з паведамленьня, «пасьля доўгіх месяцаў абмеркаваньняў Эўрапейскі парлямэнт ухваліў правілы, якія рэгулююць парлямэнцкую структуру «Усходняга партнэрства» — Эўранэст. На пачатку плянавалася, што ў Эўранэст увойдуць 60 дэпутатаў ад Эўрапарлямэнту і 60 дэпутатаў ад краін‑партнэраў, то бок па 10 прадстаўнікоў ад кожнай краіны.

Аднак некалькі тыдняў таму дакладчык ЭЗ па Беларусі Яцэк Пратасевіч агучыў, што Эўрапарлямэнт не прызнае легітымнасьці беларускага нацыянальнага сходу, што эўрапейскія дэпутаты незадаволеныя ўзроўнем дэмакратыі ў Беларусі, а таму ад гэтай краіны ў Парлямэнцкай асамблеі «Усходняга партнэрства» павінны абавязкова ўдзельнічаць прадстаўнікі беларускай апазыцыі. У адпаведнасьці з пазыцыяй ЭЗ, зь дзесяці належных Беларусі месцаў пяць мусілі заняць прадстаўнікі беларускага парлямэнту і пяць — прадстаўнікі дэмакратычных сілаў.

Як падае выданьне Europolitics.info, рашэньне Эўрарлямэнту па Беларусі наступнае:» усе 10 месцаў у Парлямэнцкай асамблеі «Партнэрства« будуць належаць прадстаўнікам беларускай дэмакратычнай апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці». Нагадаем, што такая прапанова ў апошнія тыдні лабіравалася польскімі парлямэнтарамі ў сувязі з сытуацыяй вакол СПБ.

Паводле ананімнай крыніцы Europolitics.info. «выдаткі на ўдзел беларускай дэлегацыі адрозна ад удзельнікаў зь іншых пяці краінаў будуць пакрывацца за кошт Эўрапарлямэнту».

Таксама паведамляецца, што ў выпадку дэмакратычных зьменаў у Беларусі,

Эўранэст адчыніць свае дзьверы для прадстаўнікоў дэмакратычна абранага нацыянальнага парлямэнту.

Працоўнымі мовамі пасяджэньняў Эўранэсту стануць ангельская, нямецкая і француская.

Як распавяла Europolitics.info крыніца ў Эўрапарлямэнце, пакуль яшчэ невядома, хто дакладна зь пяці прадстаўнікоў беларускай апазыцыі і пяці прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці возьме ўдзел у першым паседжаньні ПА «Усходняга партнэрства» 24 сакавіка ў Брусэлі.

Мяркуецца, што ўдзельнікі Эўранэсту ад Беларусі ў якасьці выключэньня будуць абраныя самім Эўрапейскім парлямэнтам паводле рэкамэндацыі адмысловай місіі, якая наведае Менск 26‑26 лютага. Тыя ж польскія эўрадэпутаты выступаюць за тое, каб адно зь месцаў ад грамадзянскай супольнасьці належала Анжаліцы Борыс, старшыні Саюза палякаў у Беларусі.

Пару дзён таму прадстаўніцтвам ЭЗ ва Ўкраіне і Беларусі была распаўсюджаная інфармацыя адносна прыбыцьця ў Менск на наступным тыдні дэлегацыі Эўрапарлямэнту з мэтай выпрацоўкі пазыцыі па ўдзелу Беларусі ў ПА «Усходняга партнэрства» «Эўранэст»

Каментары1

Цяпер чытаюць

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну36

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

Ля Хатыні сустрэлі мядзведзіцу з медзведзянятамі

Памёр рэжысёр серыяла «Сябры» Джэймс Бэроўз

Як Нарвегія амаль цалкам адмовілася ад бензінавых аўто і з якімі праблемамі сутыкнулася пасля11

Зборная ЗША выйшла ў 1/16 фіналу чэмпіянату свету па футболе2

Пусты ўчастак у прыгарадзе Мінска прадалі за 192 тысячы даляраў5

Атака на НПЗ у Маскве — як «найлепшая СПА ў Расіі» прапусціла ўдар па сталіцы?6

Ціханоўская: Лукашэнка павінен усвядоміць: уся адказнасць за магчымыя наступствы для краіны будзе ляжаць на ім29

Беларускі бензін б'е па кашальках масквічоў: АЗС Расіі вымушаны купляць дарагое паліва з Беларусі5

Кіраўнік МЗС Украіны рэзка адрэагаваў на пазбаўленне Зяленскага ордэна і верне сваю польскую ўзнагароду20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну36

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць