Свет33

Шольц пра Украіну: Краіна ў стане вайны не можа стаць членам NATO

Канцлер Германіі Олаф Шольц заявіў, што Украіну не могуць неадкладна запрасіць у NATO.

Канцлер Германіі Олаф Шольц. Фота: Michael Sohn / AP

«Важна разумець, што краіна, якая знаходзіцца ў стане вайны, ні ў якім разе не можа стаць членам NATO», — заявіў Шольц нямецкаму грамадскаму тэлеканалу ZDF, піша Deutsche Welle.

«Усе гэта ведаюць, і ў гэтым пытанні няма рознагалоссяў», —дадаў ён.

Шольц таксама адзначыў, што «звычайна запрашэнне даволі хутка пераўтвараецца ў сяброўства».

На мінулым тыдні прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі азнаёміў еўрапейскіх лідараў з «Планам перамогі». Першы пункт гэтага плана — тэрміновае запрашэнне Украіны ў NATO.

Раней выданне Politico пісала, што, апроч Германіі, запрашэнне Украіны ў альянс блакуюць ЗША, Венгрыя, Славакія, Бельгія, Славенія і Іспанія.

Каментары3

  • Дылема двайных стандартаў?
    25.10.2024
    Шо, пане Шольце, сапраўды вайна?
    А можа, памежны канфлікт?
    Турцыя ж увоходзіць у склад NATO і пры гэтым можа вайсковымі прыладамі іпашыць па курдах ня толькі ў сваіх межах, але і ў Сірыі.
  • Моя твоя нихьт ферштейн
    25.10.2024
    Дылема двайных стандартаў?, Шольц як Ангела
  • политзек
    25.10.2024
    Памперсы поди поменяй, канцлер...

Цяпер чытаюць

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?2

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі мільярдэр пабудуе ў Беларусі новы завод9

Скасаваныя ахоўныя зоны палаца Патоцкіх і замка Сапегаў у Высокім. На іх тэрыторыі пабудуюць басейн «Нырэц»5

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце25

Фармвытворцы абяцаюць новыя магутныя лекі для зніжэння дрэннага халестэрыну1

Змяніўся аэрапорт для замежных візітаў Зяленскага — цяпер гэта не ў Польшчы12

Трамп — Ірану: Вы адстралялі свае ракеты, дастаткова. Вяртайцеся за стол і заключайце здзелку4

Іран запусціў балістычныя ракеты па Ізраілі пасля ўдару Ізраіля па Бейруце

Гендырэктарка «Камволя» наракае, што беларусы мала працуюць — а трэба як эфіопы і індзійцы26

Чарговы беларускі хакеіст заключыў кантракт з клубам НХЛ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?2

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць