Свет1111

Расія спрабавала зладзіць тэракты на авіярэйсах у Еўропе

Пра гэта даведалася выданне The Wall Street Journal са спасылкай на амерыканскія і еўрапейскія спецслужбы. Як мінімум дзве замаскаваныя выбухоўкі, якія павінны былі трапіць на авіярэйсы ў ЗША і Канаду, былі адпраўленыя агентамі ГРУ з тэрыторыі Літвы. Па справе ладзяцца арышты.

Самалёт міжнароднай лагістычнай кампаніі DHL. Фота: Armando Franca / AP

Расійская вайсковая разведка (ГРУ) удзельнічала ў арганізацыі падпалаў на борце самалётаў, якія накіроўваліся ў Паўночную Амерыку. Часткай гэтай аперацыі сталі раптоўныя ўзгаранні пасылак на складах міжнароднай лагістычнай кампаніі DHL у Вялікабрытаніі і Германіі, якія павінны былі трапіць адтуль на пасажырскія і грузавыя авіярэйсы, паведамляе The Wall Street Journal са спасылкай на расследаванні заходніх спецслужбаў.

Узгаранні, якія адбыліся ў гэтым годзе на размеркавальных складах DHL у англійскім Бірмінгеме і нямецкім Лейпцыгу, разглядаюцца заходнімі разведкамі як спробы падпаліць самалёты, якія накіроўваюцца ў ЗША і Канаду. Выбухоўкі былі замаскіраваныя пад звычайныя электрычныя масажоры, якія трапілі на склады DHL з Літвы.

Да расследавання справы далучылася пракуратура Польшчы, якая арыштавала на сваёй тэрыторыі ўжо чатырох чалавек, якіх звязваюць з расійскім ГРУ (іх нацыянальнасць не раскрываецца). Яшчэ двух чалавек, падазраваных у арганізацыі падпалаў, усё яшчэ шукаюць іншыя еўрапейскія выведкі, даведалася The Wall Street Journal.

Выданне адзначае, што збіццё камерцыйных пасажырскіх або грузавых самалётаў стала б істотнай эскалацыяй канфлікту паміж Расіяй і Захадам, і некаторыя заходнія разведвальныя агенцтвы выказалі сумненне, што падобная аперацыя магла арганізоўвацца расійскімі агентамі без поўнага ўхвалення Крамля.

Прадстаўнікі ЦРУ і Упраўлення транспартнай бяспекі ЗША адмовіліся каментаваць меркаваную аперацыю Крамля. Лагістычная кампанія DHL, на складах якой адбыліся падпалы, заявіла, што супрацоўнічае ў расследаванні інцыдэнтаў з еўрапейскімі ўладамі.

Расійскія ўлады, у сваю чаргу, адмаўляюць сапраўднасць даных заходніх разведак.

DHL

Каментары11

  • Ботам
    05.11.2024
    Расія заўсёды была тэрарыстычная краіна, як бы не звалася, РФ, СССР, РСФСР у 1917-1922.
  • Бывалы
    05.11.2024
    Тоже самое делал и Кадаффи, устраивал теракты на гражданских рейсах. Пора бы уже западу устроить путину аналогичный финал.
  • Енисей
    05.11.2024
    Узнаем методы террористической организации НКВД-КГБ. Горбатого могила исправит

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку8

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг25

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы12

Дзікія коні ў Валожынскім раёне хаваюцца ад спёкі на аўтобусным прыпынку ВІДЭА5

Дзяўчынка дапамагала бацьку секчы дровы, і гэта каштавала ёй двух пальцаў7

Ад удару дронам загінуў галоўны інжынер Запарожскай АЭС

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку8

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць