Грамадства

З пачатку лістапада кіроўцаў таксі ў Мінску стала менш на 35% 

Машын на лініі выходзіць менш, а попыт усё той жа. Таму кліенты ўсё часцей бачаць у сваім дадатку пазнаку аб тым, што цана на паездку павышана.

Фота: Tochka.by

У «Яндэкс Go» распавялі, як працуюць таксі ў Беларусі пасля ўвядзення рэестра перавозчыкаў з 1 лістапада.

Паводле інфармацыі кампаніі, колькасць машын рэзка знізілася ў сярэднім на чвэрць.

«Паводле звестак нашага сэрвісу, у першыя дні працы рэестра колькасць кіроўцаў на лініі скарацілася ў сярэднім на 25% у краіне і на 35% у Мінску», — распавёў Tochka.by кіраўнік «Яндэкс Go» у СНД Кірыл Свінцоў.

Гэта заканамерна адбілася на карыстальніках: час чакання машыны павялічылася, а кошт за паездку па звыклым маршруце стаў вышэйшым.

«Праз тое, што выканаўцаў у сэрвісе стала менш, а колькасць ахвотных з'ехаць засталася звычайнай, у сістэме стаў спрацоўваць каэфіцыент, які падвышае кошт. Калі алгарытм не павялічыць кошт, у дадатку мы часта будзем бачыць «няма свабодных машын», — растлумачыў Кірыл Свінцоў.

Ён прызнаў, што пры той колькасці кіроўцаў, якія ўключаны ў рэестр і могуць цяпер выконваць заказы праз «Яндэкс Go», «немагчыма забяспечыць узровень цэн і час падачы», да якіх кліенты прывыклі да 1 лістапада.

«Вярнуць попыт і прапанову ў стан балансу (калі кіроўцаў на лініі дастаткова, каб выканаць усе бягучыя заказы) можна, толькі павялічыўшы колькасць кіроўцаў у рэестры і, як следства, у нашым сэрвісе», — канстатаваў прадстаўнік кампаніі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Аляксей Хлястоў на свабодзе5

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

У Бабруйску шматдзетную маці асудзілі на вялікі тэрмін па наркатычным артыкуле2

Вясельны квэст у эміграцыі: беларусы расказалі, як бралі шлюб у замежжы3

Белы парашок, які знайшлі ў машыне мітрапаліта Іларыёна, аказаўся какаінам23

Беларуску расчаравалі сыркі «Топ Crispy» з фундуком — у іх не знайшлося фундуку

У Варшаве затрымалі ўкраінца, які злавіў легендарнага сома, які 20 гадоў плаваў у гэтым возеры22

У Новай Баравой з'явілася яркая фотазона1

Танны хорар «Абсэсія» амерыканскага ютубера стаў галоўным хітом пракату5

Егіпет запускае найдаўжэйшую ў свеце беспілотную манарэйку

У Беларусі арыштавалі махлярку, якая ашукала расійскіх блогераў-мільённікаў на сотні тысяч даляраў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксей Хлястоў на свабодзе5

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць