Меркаванні1414

Мы знойдзем наш Грааль у Беларусі

Чаму Пазняк выдаў «Парсіваль» і менавіта цяпер?

«Парсіваль» — гэта легенда пра чалавека, які шукае «сьветлы сэнс жыцьця», шукае Грааль — сьвятую чашу, сьвятое начыньне, зь якога піў Хрыстос падчас апошняй вячэры перад укрыжаваньнем і якую захавалі апосталы. Чаша валодае магічнымі ўласьцівасьцямі. Адначасна Грааль ёсьць і нечым няўлоўным, духоўным ідэалам, да якога імкнецца чалавецтва.

Па легендзе, Грааль знаходзіцца ў валоданьні рыцараў Грааля, якія яго берагуць. І чалавек, які дасягае Грааля, асягае шчасьце, духоўнае і чалавечае. «Сутнасьць Грааля ў тым, каб чалавек у сваім жыцьці імкнуўся ўдасканаліцца, маючы сьветлую мэту — асягнуць жыцьцё вечнае, што вымагае пэўнага шляху, — зазначае Зянон Пазьняк. — Такі шлях пошуку духоўнага ідэалу нарадзіла хрысьціянства. Па гэтым шляху разьвівалася эўрапейская культура, а адпаведна і беларуская».

Зянон Пазьняк падрыхтаваў і выдаў беларускі пераклад «Парсіваля». Cыры пераклад існаваў даўно. Ён быў зроблены адразу пасьля вайны ў лягеры ўцекачоў Ватэнштэт у Нямеччыне Леанідам Галяком і выдадзены маленькім накладам (на ратапрынце) Янкам Сурвілам.

Гэтую кнігу з пажаўцелымі ад часу старонкамі Пазьняк знайшоў у 1996 годзе у запыленай шафе ў беларускай царкве ў Нью-Ёрку. Ён ашчадна паправіў тэкст. У 2001 годзе ён надрукаваў пераклад «Парсіваля» ў бюлетэні «Беларускія ведамасьці». І вось цяпер твор выйшаў асобнай кніжачкай.

Пазьняк выкарыстаў падборку ілюстрацыйнага матэрыялу (гістарычнага і свае ўласныя здымкі). Выданьне зроблена канцэптуальна. На ілюстрацыях-габэленах мы бачым караля Артура і ягонае войска. Далей фатаграфія — уваход у браму, што як бы адпавядае нашаму «ўваходу» ў гэтую кнігу.

Герой кнігі Парсіваль, малады юнак, вырас у такіх умовах, дзе ня меў ніякага сацыяльнага жыцьця. Ягоная маці, каралева Герцаляіда, вырашыла выхаваць сына так, каб ён нічога ня ведаў пра рыцарскае існаваньне, каб ён ня стаў рыцарам. Але Парсіваль даведваецца пра рыцараў, пытае ў маці, што такое Бог. Ён хоча служыць Богу і ня ведае, як гэта зрабіць.

«І як бы ні хацела схаваць праўду Герцаляіда ад сына, яна ня можа сказаць сыну няпраўду, калі сын наўпрост пытаецца ў яе, ці гэта дрэнна быць рыцарам, — зазначыў Пазьняк на сустрэчы з чытачамі-беларусаміНью-Ёрка. — Бо сын яе павінен вырасьці чалавекам маральным. І яна адказвае сумленна, нягледзячы на тое, што яе адказ руйнуе ўсю яе „канцэпцыю“ выхаваньня сына — прывязаньня яго да сябе. Яна ня можа супроцьстаяць лёсу сына, калі яго кліча Бог. І Парсіваль едзе ў сьвет шукаць Бога, каб стаць рыцарам».

«Парсіваль пачынаў шлях да Грааля з таго, што ня ведаў акаляючага сьвету, не арыентаваўся ў ім, і зь яго ўсе сьмяяліся, — працягваў гаворку З. Пазьняк. — Ён быў, як блазен, але ў яго была сьветлая чыстая душа, у яго былі закладзеныя ўяўленьні аб гонары, аб справядлівасьці. І гэта дало яму магчымасьць разьвіцца. Ён стаў справядлівым чалавекам, перамог свой эгаізм, сваю маладую дурноту, здолеў вучыцца на сваіх памылках і на сваім вопыце.

У творы ёсьць два пачаткі. Адзін — гэта Парсіваль, які жыцьцё прысьвяціў пошуку ідэала, удасканаленьню самога сябе ў дасягненьні Бога. І ў гэтым ёсьць яго сутнасьць. Гэтым ён жыве.

Другі пачатак зьвязаны з іншым тыпам людзей, прыстойных ва ўсіх адносінах, сумленных, працавітых, якія карыстаюцца павагай, але іхны жыцьцёвы ідэал іншы. Яны дасягаюць багацьця, становішча ў грамадзтве, карыстаюцца павагай, бо жывуць і дзейнічаюць па справядлівасьці. І ў гэтым ёсьць сутнасьць іхнага існаваньня. Такі ёсьць рыцар Гаван. Гэта сьмелы рыцар, ён хацеў дапамагчы Парсівалю знайсьці Грааль. Яго не асуджае легенда (як было ў савецкай літаратуры). Рыцар Гаван змагаўся за дабро і справядлівасьць, ставіў іншыя мэты і, будучы сьмелым і высакародным, дасягаў іх. Ён змагаўся з духамі, якія былі ў зачараваным замку, і перамог іх, ахвяруючыся дзеля людзей.

І калі Гаван перамог злых духаў, вызваліў жанчын, якія былі там нявольніцамі, ён дасягнуў свайго каханьня і шчасьця, як ўзнагароду за подзьвігі. Гаван жыў у гэтым замку, надзвычай прыгожым і багатым. І жонка ў яго прыгожая, і багацьця поўна. Ён прапануе Парсівалю жыць там разам, у замку.

Але

Парсіваль шукае іншых рэчаў, ён не знаходзіць у матэрыяльнай велічы і багацьці дастатковага задавальненьня… Яму гэта не прыносіць радасьці. І такіх людзей мы ведаем усьцяж, якія жывуць дзеля ідэі, дзеля Беларусі, дзеля справы, і якім гэтае багацьце (якому радуецца іншы) — ня ёсьць каштоўнасьць. Тут адлюстраваны падзел ў прыродзе чалавека. Тут вечны канфлікт — якая ідэалёгія, якая сацыяльная група бярэ верх. Яна тады свае ідэі скіроўвае на ўсіх астатніх.

Гэты твор паказвае, што ідэал вось тут, побач, і да яго трэба імкнуцца. Такія людзі і такія вобразы павінны быць „настаўнікамі жыцьця“, на іх трэба кіравацца. Гэта ёсьць вышэйшае: чалавек, які імкнецца да вечнага, да ідэальнага, да Бога.

Усё, што адбываецца ў легендзе, усе дыялёгі, усе дачыненьні — сьветлыя. Гэтая сфэра як бы ўсёпаглынаючага дабра. Адначасна вельмі канкрэтнае жыцьцё, сярэднявечнае, жорсткае, з рыцарскай разьнёй, з страшнымі забойчымі сцэнамі. І тым ня менш — гэта твор сьветлага духу.

Думаю, што

з цягам часу і ў Беларусі зробіцца фільм пра беларускага Парсіваля», — падсумаваў З. Пазьняк.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны44

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер23

На Камароўцы з'явілася першая беларуская маладая бульба4

У беларускім каршэрынгу ездзяць аўто на расійскіх нумарах. Гэта ўвогуле нармальна?6

У аптэках прапаў папулярны антыдэпрэсант флуаксецін2

Украіна сёння ўначы нанесла ўдары па нафтабазе ў Вусць-Лабінску ў Краснадарскім краі, па порце Марыупаля

Вы таксама часта чуеце гул у вушах, якога іншыя не чуюць? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне3

Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну1

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі1

У Бразіліі 37‑гадовая жанчына выдавала сябе за 12‑гадовую і трапляла ў прыёмныя сем'і, дзе жыла за чужы кошт7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны44

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць