Свет11

Каманда Зяленскага зменіць брэнд «Слуга народа» на выбарах

Каманда прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага дакладна развітаецца з брэндам «Слуга народа» да будучых выбараў. Ён даўно сябе вычарпаў і нават стаў адкрыта таксічным, піша РБК-Украіна. 

Уладзімір Зяленскі. Фота: AP Photo / Evgeniy Maloletka

Паводле крыніц выдання, на выбары, калі б яны ні адбыліся, цяперашняя партыя ўлады пойдзе ў складзе ўмоўнага «Блоку Зяленскага» (рабочая назва), які, паводле розных апытанняў, набірае каля 20%.

Кіраўніком такой абноўленай партыі можа стаць віцэ-прэм'ер Міхаіл Фёдараў. Як адзначылі некалькі крыніц РБК-Украіна, зараз гэта галоўны кандыдат, які можа павесці партыю Зяленскага на выбары. Аднак усе гэтыя ідэі пакуль на вельмі раннім этапе.

У камандзе прэзідэнта прагназуюць, што новы склад будуць фармаваць з людзей, прапанаваных Зяленскім — мясцовых лідараў (асобных мэраў або кіраўнікоў АВА), папулярных валанцёраў, блогераў, актывістаў і вайскоўцаў. Плюс частка «тэхнароў» — людзей кіраўніка АП Андрэя Ермака, на якіх ускладуць ролю менеджараў у фракцыі і партыі.

«Але ў гэты раз да складу будуць падыходзіць напэўна больш сур'ёзна, а не так, як у мінулы раз, каб пазбегнуць тых хвароб, якія здарыліся ў гэтым скліканні», — распавяла адна з крыніц.

Нагадаем, на датэрміновых парламенцкіх выбарах у ліпені 2019 года партыя Уладзіміра Зяленскага атрымала большасць месцаў у парламенце і самастойна сфармавала кааліцыю і ўрад. Манабольшасць дзейнічае да сённяшняга дня.

Але галоўнае, да цяперашняга часу не вядома, ці пойдзе на выбары сам Зяленскі. Многае будзе залежаць ад таго, на якіх умовах скончыцца вайна, як гэтыя ўмовы ўспрыме грамадства і хто стане галоўным канкурэнтам Зяленскага.

Каментары1

  • 7
    13.01.2025
    Потужно.

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

«Пераклічка кожныя тры гадзіны». У «Новай Баравой» бацькі адстаялі вялізную чаргу ля сцен школы3

ЗША забілі кіраўніка найбуйнейшай венесуэльскай банды

Дзяўчына стварае мілыя ВІДЭА з беларускіх гарадоў у стылі гульні The Sims

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе5

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць18

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць