Свет

З-за санкцый ЗША дрэйфуюць у моры як мінімум 65 танкераў з расійскай нафтай

Прынамсі 65 танкераў з расійскай нафтай дрэйфуюць каля берагоў Кітая, Сінгапура і Расіі пасля таго, як 10 студзеня ЗША абвясцілі пра новы пакет блакавальных санкцый. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на звесткі адсочвання суднаў.

Фота ілюстрацыйнае

Пяць танкераў стаяць каля берагоў Кітая, яшчэ сем — каля Сінгапура, іншыя затрымаліся ў Балтыйскім моры і на Далёкім Усходзе, піша агенцтва. У гэты лік уваходзяць таксама 25 нафтавых танкераў, якія стаялі ў розных месцах, у тым ліку ў партах Ірана і недалёка ад Суэцкага канала.

Учора стала вядома, што ў водах на ўсход ад узбярэжжа Кітая дрэйфуюць тры танкеры, якія перавозяць больш за два мільёны барэляў расійскай нафты. Гэта адбылося пасля таго, як кампанія, якая кіруе партамі правінцыі Шаньдун, забараніла прымаць танкеры, якія трапілі пад санкцыі, паведаміў Bloomberg.

Паводле звестак агенцтва, яшчэ адзін найбуйнейшы пакупнік расійскай нафты, Індыя, таксама адмовіць у разгрузцы танкерам, якія трапілі пад санкцыі ЗША. Выключэннем будуць судны, зафрахтаваныя да 10 студзеня, пры ўмове, што яны разгрузяцца да 12 сакавіка. Акрамя таго, індыйскія банкі будуць патрабаваць сертыфікаты аб паходжанні нафты, каб гарантаваць, што яна не паступае ад пастаўшчыкоў, якія знаходзяцца пад санкцыямі.

10 студзеня Злучаныя Штаты ўвялі блакавальныя санкцыі супраць двух найбуйнейшых экспарцёраў нафты ў Расіі — «Газпрам нафты» і «Сургутнафтагаза». З імі, а таксама з дзесяткамі іншых кампаній цяпер забаронена мець фінансавыя адносіны з выкарыстаннем даляра ці амерыканскай фінансавай сістэмы.

Санкцыі таксама распаўсюджаныя на найбуйнейшую расійскую суднаходную кампанію «Саўкамфлот». Пад абмежаванні трапілі 183 танкеры пад сцягамі розных краін, якія, як мяркуецца, перавозяць расійскую нафту і нафтапрадукты, парушаючы санкцыі заходніх краін.

Каментары

Цяпер чытаюць

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі7

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Маршрутка пад Шумілінам вылецела на сустрэчную паласу і ўрэзалася ў аўто. Адзін чалавек загінуў

Памёр музыка Леанід Марголін

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю22

Пасля паведамлення пра знішчэнне рэтранслятараў МТС абвясціў закупку на аднаўленне інфраструктуры на Палессі17

Калеснікава: Калі людзі не могуць паехаць у Еўропу, яны едуць у Расію77

Трамп адклаў эскалацыю вайны з Іранам праз нястачу ракет СПА — The New York Times4

Зянон Пазняк прыехаў ва Украіну ФОТАФАКТ91

У Латвіі прыбяруць дарожныя знакі, якія ўказваюць на Беларусь і Расію26

«Я нарэшце знайшла яго!» Як найлепшыя сябры выявілі, што яны — брат і сястра3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі7

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць