Грамадства127127

Пазняк пра 1990-я: «Ніхто не зрабіў большай шкоды для нацыянальных інтарэсаў Беларусі, чым гэта істота». Пра каго ён?

«Больш подлых учынкаў не знаходжу ні ў кім», — перакананы палітык.

Зянон Пазняк

Зянон Пазняк вызначыўся з тым, хто зрабіў больш за ўсё шкоды нацыянальным інтарэсам Беларусі ў 1990-я. На яго думку, гэта дэмакратычны старшыня Вярхоўнага савета Станіслаў Шушкевіч.

Ён прыйшоў у каментары ў фэйсбуку да свайго паплечніка Сяргея Навумчыка, які прысвяціў частку свайго допісу пра Мікалая Халезіна асобе Шушкевіча:

«Калі нам нешта можна паставіць у віну, дык толькі адно: мы недаацанілі ступень нізасці Шушкевіча, які ў 1992 пусціў пад адхон рэферэндум аб датэрміновых парламенцкіх выбарах (мы мелі б іншую ўладу, і сёння — іншую краіну). Мы проста не чакалі ад яго такога вераломства — а павінны былі б чакаць, бо ў палітыцы трэба ўлічваць самае слабое звяно і магчымасць здрады. Нагадаю, што ў апошні дзень 1993 Шушкевіч, нягледзячы на супраціў Апазіцыі БНФ, падпісаў Дамову аб далучэнні Беларусі да сістэмы Калектыўнай бяспекі СНД — чым выштурхнуў Беларусь у арбіту вайсковых інтарэсаў Масквы. Не Лукашэнка, а Шушкевіч зрабіў першы крок у гэтым кірунку. Але скажу і наступнае: пасля 1992 года патрабаваць ад сяброў БНФ галасаваць за Шушкевіча — усё роўна, што сёння ад таго ж Мікалая Халезіна патрабаваць галасаваць за, напрыклад, Церцеля ці Качанаву».

Пазняк салідарызаваўся з Навумчыкам:

«Правільна, што паўтараеш пра Шушкевіча. Пра яго трэба нагадваць часта. Ніхто не зрабіў тады большай шкоды нацыянальным інтарэсам Беларусі, як гэты балабол на вечным кручку ў КГБ. Калі цяпер успамінаю ўсіх з таго часу, то больш подлых учынкаў для нацыі, чым зрабіла гэтая істота, не знаходжу ні ў кім».

Станіслаў Шушкевіч быў старшынёй Вярхоўнага савета Беларусі ў 1991-1994. Памёр у 2022 годзе.

Станіслаў Шушкевіч

Каментары127

  • Навіны з дуркі
    17.02.2025
    Ты як з палаты выбраўся, паважаны?
  • 777
    17.02.2025
    ЗГОДЗЕН--+1000%
  • Ігнась
    17.02.2025
    у тыя гістарычныя часы усе чакалі большай рашучасці ад Шушкевіча, а ён шукаў "згоды" з наменклатурнымі камуністамі

Цяпер чытаюць

У Францыі ад спёкі загінуў дальнабойшчык з Докшыцаў2

У Францыі ад спёкі загінуў дальнабойшчык з Докшыцаў

Усе навіны →
Усе навіны

На дарозе з Газы ў Ашмяны юнак на Audi ў лоб урэзаўся ў Chevrolet. 15‑гадовая дзяўчына і 17‑гадовы хлопец загінулі10

У Расіі прадаюць «беларускае» марозіва. Але беларусу дастаткова глянуць на ўпакоўку ФОТАФАКТ13

У Слоніме дзеля рэканструкцыі вызвалення горада вызваляюць яго ад дрэў4

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец33

ЗША збіраюцца выпускаць ракеты па «мадэлі McDonald’s»1

У Брэсце ўжо 37 градусаў. Так горача ніколі ў гісторыі не было6

Пад Уздой міліцыя разагнала выставу дрыфт-аўтамабіляў5

Дражэ M&M’s будуць выпускаць без штучных фарбавальнікаў, але зменшаць колькасць колераў

Лукашэнка паляцеў у Азію дзеля праектаў на дзясяткі мільёнаў даляраў16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Францыі ад спёкі загінуў дальнабойшчык з Докшыцаў2

У Францыі ад спёкі загінуў дальнабойшчык з Докшыцаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць