Нобелеўскія лаўрэаты заклікалі Трампа і сусветных лідараў дамагчыся вызвалення ўсіх палітвязняў у Беларусі
Заклік вызваліць зняволеных і спыніць рэпрэсіі адрасаваны і ўладам Беларусі.

Група лаўрэатаў Нобэлеўскай прэміі звярнулася да прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і іншых сусветных лідараў з заклікам неадкладна забяспечыць вызваленне ўсіх палітычных зьняволеных у Беларусі,паведамляе Голас Амерыкі.
Адзначаецца, што сярод зняволеных цяжка хворыя і пажылыя людзі, а ўмовы іх утрымання можна назваць нечалавечымі. Некалькі палітвязняў ужо загінулі ў турме.
Заклік вызваліць зняволеных і спыніць рэпрэсіі адрасаваны і ўладам Беларусі.
Да Трампа і лідараў ЕС звернуты заклік прыняць тэрміновыя і рашучыя меры для вызвалення вязняў, а да грамадскіх дзеячаў і ўсіх «людзей сумлення» — падтрымаць кампанію за іх вызваленне.
Ліст падпісалі ў прыватнасці лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру Аляксандра Мацвійчук і Дзмітрый Муратаў, прэміі па літаратуры Святлана Алексіевіч і Герта Мюлер, лаўрэаты прэмій па фізіцы, хіміі, медыцыне і эканоміцы — усяго 30 чалавек.
Па стане на 18 лютага, у Беларусі 1218 палітвязняў.
-
У мінскія крамы завезлі экзатычныя плады з Калумбіі
-
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
-
Як цяпер выглядае старадаўні касцёл, на выратаванне якога дзяржава збірае ахвяраванні ФОТЫ
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары