Грамадства11

Аналітыка Андрэя Паротнікава прыгаварылі да 10 год зняволення

Яго судзілі ў 2024 годзе, але вынік быў невядомы. Зараз пра прысуд аналітыку паведаміла ініцыятыва «Краіна для жыцця».

Судзілі Андрэя Паротнікава ў кастрычніку 2024 года па пяці артыкулах Крымінальнага кодэксу:

  • здрада дзяржаве (частка 1 арт. 356),
  • змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу ўлады (частка 1 арт. 357),
  • садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 2 арт. 361-4),
  • уваходжанне ў склад экстрэмісцкага фарміравання (ч. 3 арт. 361-1),
  • перашкода ажыццяўленню выбарчых правоў (частка 2 арт. 191).

Цяпер стала вядома, што яго прыгаварылі да 10 год зняволення ўзмоцненага рэжыму.

Андрэй Паротнікаў — кіраўнік аналітычнага цэнтра Belarus Security Blog, ваенны эксперт. Пра затрыманне аналітыка стала вядома ў жніўні 2023 года.

Тады па дзяржаўным канале АНТ паказалі фільм пра затрыманне Паротнікава. У ім намеснік начальніка следчага ўпраўлення КДБ Канстанцін Бычак казаў, што аналітык «мэтанакіравана даў згоду прадстаўніку польскай выведкі на супрацоўніцтва».

Па версіі КДБ, ваенны эксперт выконваў «заданні па зборы і аналізе» звестак «у сацыяльнай, эканамічнай, палітычнай і ваеннай сферах, у тым ліку закрытага характару».

Каментары1

  • Шушеняне и ленианяне
    27.02.2025
    Разве Поротников имел доступ к закрытой информации? Брехня какая то. Так и Ленина можно было судить за измену царскому государству. Не догадался. Всего то год тюрьмы и ссылка в Шушенское.

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА15

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве карціну Малевіча прадалі за чатыры мільёны даляраў1

Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі18

«Дзеці пілі той самы напой». Бацькі з іншых гарадоў пра атручэнне дашкольнікаў у Барысаве10

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

Уладзімір Зяленскі звярнуўся да Пуціна з адкрытым лістом, які нагадвае ўльтыматум48

Сядзіце як седзіце! Як правільна ставіць націск у другой асобе множнага ліку?10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА15

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць