Свет

«Германія вяртаецца»: будучы канцлер Мерц дамовіўся аб рэформе абмежаванняў на дзярждоўг

Гэта неабходна для пераўзбраення, каб рэзка павялічыць выдаткі на абарону і інфраструктуру.

Фрыдрых Мерц. Фота: Nietfeld / picture alliance via Getty Images

Лідар партыі ХДС/ХСС, што перамагла на выбарах, і верагодны будучы канцлер Фрыдрых Мерц дамовіўся аб рэформе канстытуцыйных абмежаванняў на памер дзярждоўгу, каб рэзка павялічыць выдаткі на абарону і інфраструктуру, піша Бі-бі-сі.

Мерц раней ужо дамовіўся з сацыял-дэмакратамі аб стварэнні кааліцыйнага ўрада. У суме дзве партыі атрымаюць простую большасць у будучым складзе Бундэстагу.

Аднак больш складанай праблемай было тое, што ў Германіі называюць «даўгавым тормазам»: у 2009 годзе ў Канстытуцыю было ўключана палажэнне (артыкул 109, пункт 3), якое абавязвае ўрад балансаваць выдаткі і даходы без прыцягнення пазык.

Гэтае абавязацельства перашкаджала Германіі хутчэй павялічваць выдаткі на абарону, што лічылася неабходным ва ўмовах расійскай агрэсіі супраць Украіны, пагроз з боку Расіі іншым еўрапейскім краінам, а ў апошні час — яшчэ і сумневаў у надзейнасці саюзу з ЗША пры адміністрацыі Трампа, пра што казаў і сам Мерц.

Акрамя таго, жорсткія абмежаванні на пазыкі прывялі да недафінансавання інфраструктуры, і яе зношанасць пачала адчувацца ў паўсядзённым жыцці.

Аднак для змены Канстытуцыі неабходна большасць у дзве траціны галасоў дэпутатаў. У новым складзе Бундэстагу дасягнуць гэтага будзе цяжка: у ім будзе больш дэпутатаў ад радыкальных партый — Левай і асабліва ўльтраправай «Альтэрнатывы для Германіі» (АдГ), якія выступаюць супраць павелічэння выдаткаў на абарону.

Таму палітыкі-цэнтрысты вырашылі прагаласаваць за змену Канстытуцыі ў цяперашнім складзе парламента, які фармальна захоўвае свае паўнамоцтвы да першага пасяджэння новага Бундэстагу, прызначанага на 25 сакавіка. У старым парламенце ХДС/ХСС, сацыял-дэмакраты і «Зялёныя» маглі б сабраць дзве траціны галасоў, калі б дамовіліся паміж сабой.

Перамовы Мерца з «Зялёнымі» доўжыліся 10 гадзін, але ў выніку будучы канцлер абвясціў пра іх поспех.

Галасаванне па зменах у Канстытуцыю павінна адбыцца ў аўторак, 18 сакавіка. «Левыя» і АдГ спрабавалі аспрэчыць правамоцнасць гэтага пасяджэння ў Канстытуцыйным судзе, але суд адхіліў іх скаргі.

«Германія вяртаецца, — заявіў Мерц. — Германія ўносіць вялікі ўклад у абарону свабоды і міру ў Еўропе».

Аб чым дамовіўся Мерц у дэталях

  • Рэзка будуць павялічаны выдаткі на абарону, абарону грамадзянскага насельніцтва і разведку. Выдаткі вышэй за 1% ВУП не будуць улічвацца пры разліку абмежаванняў на пазыкі.
  • Будзе створаны спецыяльны фонд у 500 мільярдаў еўра для інвестыцый у інфраструктуру на бліжэйшыя 10 гадоў. 100 мільярдаў еўра з іх будуць накіраваны на мерапрыемствы, звязаныя са зменай клімату.
  • 16 нямецкіх земляў таксама змогуць займаць у межах 0,35% ВУП.
  • Выдаткі на дапамогу дзяржавам, «якія падвергліся нападу з парушэннем міжнароднага права», таксама не будуць улічвацца пры разліку даходаў і выдаткаў.

Апошняе палажэнне дазволіць дзеючаму канцлеру Олафу Шольцу падпісаць пакет дапамогі Украіне ў 3 мільярды еўра ўжо на наступным тыдні.

Каментары

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч26

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

ГУР знішчыла пускавую ўстаноўку С-400 у Крыме і РЛС1

Ці правядуць метро ў «Паўночны бераг» і як рэканструююць Даўгінаўскі тракт. Якія перамены чакаюць Цэнтральны раён сталіцы1

У камандаванні ЗША лічаць, што ўдары ў раёне Армуза вычарпалі эфектыўнасць — Axios3

Беларуска адкрыла школу для сляпых дзяцей у індыйскай глыбінцы2

Уначы Белгарад быў атакаваны беспілотнікамі1

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

Якую дошку для нарэзкі выбраць — драўляную ці пластыкавую? Што кажуць спецыялісты3

36 гадоў таму была прынята Дэкларацыя аб суверэнітэце8

У Іспаніі гараць ваколіцы Мадрыда, пажарныя ў Францыі змагаюцца з «агнявымі віхурамі»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч26

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць