Свет55

Павел Дураў пакінуў Францыю і адправіўся ў Дубай па дазволе суда

Пра гэта паведаміла AFP.

Павел Дураў. Фота: сацсеткі

Заснавальнік Telegram Павел Дураў быў затрыманы ў Парыжы 24 жніўня 2024 года, калі прыляцеў туды прыватным самалётам. 28 жніўня ён быў вызвалены пад заклад 5 млн еўра, але яму забаронена пакідаць Францыю і неабходна два разы на тыдзень адзначацца ў паліцыі.

Кіраўніку Telegram выставілі абвінавачванні па 12 злачынствах, у тым ліку:

змове для кіравання анлайн-платформай у мэтах здзяйснення незаконных здзелак;

адмове даць інфармацыю або дакументы па запыце ўпаўнаважаных органаў для законнага праслухоўвання;

дапамога ў правапарушэннях шляхам забеспячэння доступу да Telegram карыстальнікам, якія распаўсюджваюць дзіцячую парнаграфію, гандлююць наркотыкамі, а таксама ашуканцам і іншым злачынцам;

адмыванні даходаў ад злачыннай дзейнасці ў складзе арганізаванай групы;

забеспячэнне крыптаграфічных паслуг без дэкларавання; імпарце крыптаінструментаў для забеспячэння прыватнасці без папярэдняга дэкларавання.

Ён быў пад хатнім арыштам, меўся рэгулярна адзначацца ў паліцыі і не пакідаць Францыю.

Каментары5

  • Клаўнада макаронаўская
    15.03.2025
    Тут альбо абвінавачванні цалкам высмактаны з пальца, альбо французскае правасуддзе для мільянераў адрозніваецца ад правасуддзя для астатніх людзей.
  • Ігар
    15.03.2025
    Клаўнада макаронаўская,

    Вам тут напісаць два тэлеграм-кантакты, якія не сыходзяць з любых сцен і паверхняў, бачных пасажырам электрычак Мінск-Пасс - Маладзечна?
  • Версія
    15.03.2025
    Версія: французы самі ж калісьці пасеклі голавы ўсёй сваёй эліце, а потым самыя актыўныя патанулі ў войнах за гэтую так званую "рэвалюцыю". Чаго пасля гэтага ад йіх чакаць.....

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

На ўсходзе Беларусі выпаў град памерам з грэцкі арэх ФОТЫ

«Да 30—50% пасад штурмавікоў і пехацінцаў». Украіна збіраецца істотна павялічыць колькасць іншаземцаў ва УСУ5

Беларускі добраахвотніцкі корпус апублікаваў кадры сваёй працы5

Каршэрынгавы аўтамабіль у Мінску літаральна пайшоў пад зямлю1

На надзвычай аварыйным участку дарогі паміж Мінскам і Барысавам абмяжуюць хуткасць

75‑гадовую мінчанку асудзілі за «замах на садзейнічанне экстрэмізму»9

Беларускія дзяржаўныя хакеры правялі хвалю кібератак на акаўнты электроннай пошты ў Польшчы2

З малатка па нетыповай схеме прадалі кватэру эканаміста Паўла Данэйкі4

У мінскай краме выставілі на продаж цэлую скрынку гнілой бульбы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць