Грамадства2020

«Не пойдзе на карысць прусаку». МЗС Украіны адрэагаваў на словы Лукашэнкі пра Зяленскага

Прэс-сакратар украінскага дыпламатычнага ведамства нагадаў, што беларускаму кіраўніку не на карысць пераход у сферу энтамалогіі.

Аляксандр Лукашэнка. Фота: Alexander Zemlianichenko / AP

Напярэдадні Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю расійскай прапагандзе, гаворачы пра сваё стаўленне да Уладзіміра Зяленскага, заявіў: «Валодзя як сын мне быў, але паступіў як гніда». 

Георгій Ціхі працытаваў навіну на «Нашай Ніве», адказваючы Лукашэнку на ягоны выпад у бок Зяленскага. Скрыншот твіта

На чарговую абразу ў бок украінскага прэзідэнта адрэагаваў афіцыйны прадстаўнік МЗС Украіны Георгій Ціхі, працытаваўшы навіну на «Нашай Ніве». 

«Абразы ў адрас кіраўніка ўкраінскай дзяржавы недапушчальныя, асабліва з боку саўдзельніка злачынства агрэсіі супраць Украіны.

Да таго ж пераход у сферу энтамалогіі дакладна не пойдзе на карысць прусаку».

Лозунг «Стоп таракан!» прыдумаў блогер Сяргей Ціханоўскі падчас прэзідэнцкай кампаніі 2020 года. Ціханоўскі адзначаў, што Лукашэнка падобны да героя казкі «Тараканішча» сваімі кусцістымі вусамі. Блогер заклікаў прыходзіць на пікеты з тапачкамі, каб «прыстукнуць таракана». Пазней лозунг неаднаразова скандаваўся на пікетах і акцыях пратэсту.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары20

  • Юзік
    15.03.2025
    Лозунг "Стоп таракан", які Ціханоўскі "прыдумаў" у 2020, уся плошча крычала яшчэ ў 2006. А ў 2002 годзе мне падарыў цішотку з такім жа надпісам адзін з целаахоўнікаў прусака. Казаў што канфіскат, але ім усім вельмі падабаецца.
    Такие вот временные парадоксы.
  • Ботам
    15.03.2025
    Filipp, Расійскі бот, а яшчэ яны называлі твайго Пуціна Ху@лом. І не касі пад беларуса расіянін, не атрымліваецца. Крывого гугл пераклада для гэтага недастаткова.
  • Вершы
    15.03.2025
    Вот и нету таракана, вот и нету великана.

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША забілі кіраўніка найбуйнейшай венесуэльскай банды

Дзяўчына стварае мілыя ВІДЭА з беларускіх гарадоў у стылі гульні The Sims

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе5

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць18

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць