Спорт22

Абралі новага прэзідэнта Міжнароднага алімпійскага камітэта

На пасаду прэзідэнта Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) абраная двухразовая алімпійская чэмпіёнка Кірсці Ковентры з Зімбабвэ. Яна заступіць на пасаду 24 чэрвеня 2025 года і зменіць немца Томаса Баха, які ўзначальваў МАК з 2013-га.

Кірсці Ковентры. Фота: AP Photo/Thanassis Stavrakis

20 сакавіка ў Грэцыі праходзіць 144-я сесія Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК), у рамках якога 109 членаў арганізацыі абіралі на таемным галасаванні новага прэзідэнта МАК. Ім стала двухразовая алімпійская чэмпіёнка па плаванні і міністр па справах моладзі, спорту, мастацтва і адпачынку Зімбабвэ Кірсці Ковентры, якая раней узначальвала камісію спартсменаў МАК.

На гэтую пасаду таксама прэтэндавалі

  • прынц Іарданіі Фейсал аль-Хусейн, які з'яўляецца членам выканкама МАК;
  • кіраўнік Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый (World Athletics) Себасцьян Коу;
  • прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі лыжнага спорту і сноўборда (FIS) Ёхан Эліяш;
  • прэзідэнт Міжнароднага саюза веласіпедыстаў (UCI) Давід Лапарцьян;
  • віцэ-прэзідэнт МАК Хуан Антоніа Самаранч-малодшы;
  • прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі гімнастыкі (FIG) Марынары Ватанабэ.

Кірсці Ковентры змяніла Томаса Баха, які ўзначальваў МАК з 2013 года. У жніўні 2024 года Бах заявіў, што не будзе балатавацца на новы тэрмін. Ён пакіне сваю пасаду 23 чэрвеня, а таксама перастане быць членам МАК. 

Ковентры выступае за змякчэнне спартыўных санкцый супраць Расіі і Беларусі.

«Я думаю, абавязак МАК — забяспечыць удзел у Алімпіядзе ўсіх атлетаў. Нам трэба пры гэтым знайсці спосаб, каб у Алімпіядзе выступалі атлеты з зон канфліктаў. Я маю на ўвазе і канфлікты з майго кантынента, а не толькі больш буйныя войны ў Еўропе ці на Блізкім Усходзе. Калісьці гэта магло закрануць мяне асабіста праз палітыку апартэіду. Міжнароднай супольнасці было проста не дапусціць нас, і я не ведаю, дзе б я была, калі б мяне не дапускалі. Нам трэба разглядаць розныя ўмовы, як мы гэта рабілі ў Парыжы, але галоўнае — мы павінны забяспечыць удзел спартсменаў з усяго свету і з зон канфліктаў», — заявіла яна.

Каментары2

  • Изя-слав
    20.03.2025
    Бах заявил, что не будет баллотироваться на новый срок. Он покинет свою должность 23 июня, а также перестанет быть членом МОК.
    Ну хоть один уже "наелся" и не стал держаться "посиневшими" пальцами" за кресло!
  • даведка
    20.03.2025
    Виктор Лукашенко как настоящий генерал и джентльмен во втором поколении уступил место президента МОК даме из дружественной банановой республики.

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Міраславу Лазоўскаму хочуць надаць званне ганаровага грамадзяніна Роўна1

Спявачка Арыяна Грандэ запатрабавала ад Белага дома не выкарыстоўваць яе песень у антыіміграцыйных роліках

12‑гадовую іспанскую дзяўчынку згвалцілі пяць аднакласнікаў на дні нараджэння. Ім за гэта нічога не будзе28

Двухмесячнае дзіця выпадкова атруцілася лімоннай кіслатой з чайніка

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы, яшчэ двое атрымалі траўмы

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі38

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў50

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць