Усяго патроху66

«Англічанка» шкодзіць! Батанікі папярэдзілі пра новы інвазіўны від, ад якога няма ратунку

Расліна, выпадкова выведзеная як прыгожая дэкаратыўная культура, сёння трапіла ў спісы самых небяспечных інвазійных відаў свету. Яна выціскае мясцовыя віды, разбурае глебу і лёгка захоплівае новыя тэрыторыі — ад дарог да абалоняў.

Рэйнутрыя багемская Рейнутрия богемская Reynoutria ×bohemic
Рэйнутрыя багемская. Фота: Wikimedia Commons

На выгляд — звычайная шматгадовая расліна да 2,5 метраў вышынёй, з доўгімі яйкападобнымі лістамі і далікатнымі ружавата-белымі кветкамі. Прыгожа цвіце з ліпеня да кастрычніка, калі цёплая восень, то можа ўтварыць дробныя арэшкі. З-за сваіх дэкаратыўнах якасцяў яна прыйшлася даспадобы дачнікам. Але за прыгожай знешнасцю хаваецца настойлівы і агрэсіўны заваёўнік.

Гаворка ідзе пра рэйнутрыю багемскую (Reynoutria bohemic) — гібрыд дзвюх усходнеазіяцкіх раслін: сахалінскай грэчкі (сахалінскай рэйнутрыі) і яе блізкага родзіча — японскай рэйнутрыі. Звычайна яны не сустракаюцца ў прыродзе побач, але ўсё змянілася, калі абедзве трапілі ў адзін батанічны сад у Вялікабрытаніі. Расліны, якія раслі непадалёк, далі ў выніку гібрыд, які назвалі рэйнутрыяй багемскай. Яна ўтварыла жаночы клон, які пачаў сваё падарожжа па Еўропе.

Спачатку ніхто не падазраваў бяды. Наадварот — у сярэдзіне XIX стагоддзя новая расліна стала папулярным упрыгожаннем паркаў і сядзіб. Вельмі хутка рэйнутрыя багемская распаўсюдзілася па ўсёй Заходняй Еўропе як экзатычная дэкаратыўная культура. У ёй бачылі суцэльныя плюсы: прыгожая, хутка расце, не патрабуе асаблівага догляду.

З цягам часу расліна так добра прыстасоўвалася да новага месца, што пачала расці не толькі там, дзе яе садзілі. Яшчэ ў 1880-х гадах у ЗША заўважылі, што рэйнутрыя сама распаўсюджваецца ўздоўж дарог і рэк. У Еўропе гэтая расліна таксама паступова выбіралася з садоў у дзікую прыроду.

У другой палове ХХ стагоддзя рэйнутрыя ператварылася ў сур’ёзную экалагічную праблему. Першыя выпадкі дзічэння рэйнутрыі багемскай зафіксавалі ў 1970-х гадах. У многіх краінах яна пачала масава захопліваць пусткі, узбочыны дарог, закінутыя тэрыторыі.

Распаўсюджанасць рэйнутрыі багемскай у Беларусі. Крыніца: ias.by

Беларусь: новая тэрыторыя

Па інфармацыі Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па біярэсурсах гэты інвазіўны від у нашай краіне можна сустрэць у парках, садах, на дачных участках. Рэйнутрыя багемская выкарыстоўваецца для азелянення населеных пунктаў, высаджваецца на могілках і дачных участках. Расліна сустракаецца ўздоўж дарог, на пустках, сметніках, па берагах вадаёмаў, часам на ўзлесках хваёвых, лісцевых і змешаных лясоў.

Рэйнутрыя багемская стварае суцэльныя зараснікі, дзе не застаецца месца іншым раслінам. Яна змяняе хімічны склад глебы: выцягвае карысныя рэчывы, спрыяе яе засольванню і закісленню. Як вынік — мясцовыя віды проста знікаюць. Нават колькасць насякомых у гэтых зарасніках у разы меншая, чым у звычайным пустазеллі.

Асабліва небяспечная рэйнутрыя ў поймах рэк: выцясняючы мясцовыя травы, яна пазбаўляе глебу натуральнай абароны ад змыву падчас паводак, што можа прывесці да эрозіі берагоў.

Ціхая экспансія

Рэйнутрыя выдатна прыстасаваная да жыцця: вытрымлівае маразы, засуху, любіць сонца, але і цень ёй не страшны. Добра сябе адчувае ў гарадах і сельскай мясцовасці, расце на любых глебах, асабліва вільготных і слабакіслых.

У нашых умовах рэйнутрыя багемская распаўсюджваецца пераважна вегетатыўна. Гэта, між іншым, звязана з познім цвіценнем і немагчымасцю паспявання насення з-за нізкіх тэмператур.

Ад расліны практычна немагчыма пазбавіцца. Праблема ў тым, што ўсе звычайныя метады барацьбы з пустазеллем тут не працуюць. Сістэма каранёў у рэйнутрыі надзвычай магутная: яна распаўсюджваецца пад зямлёй на некалькі метраў, у тым ліку пад пабудовамі. Таму выкопванне неэфектыўнае, бо нават малюсенькі кавалачак каранёў вагой усяго 5 грамаў дае жыццё новай расліне, якая можа прабіцца нават скрозь метр зямлі ці 5-сантыметровы пласт асфальту.

Фота: ias.by

Скошванне робіць толькі горш, бо стымуле рост новых парасткаў. Гербіцыды тыпу «Раўндапа» могуць даць вынік, але іх выкарыстанне часта абмежаванае — асабліва каля вадаёмаў, у поймах рэк і на прыродаахоўных тэрыторыях. Акрамя таго, патрэбная шматразовая і дакладная апрацоўка, якая не гарантуе поўнага вынішчэння.

Знішчэнне рэйнутрыі багемскай — справа доўгая, дарагая і часта безвыніковая. Яе магутная каранёвая сістэма настолькі моцная, што можа нават падымаць падмуркі невялікіх садовых дамкоў. У Еўропе перад купляй дома купцы абавязкова правяраюць, ці няма на ўчастку рэйнутрыі. Калі ёсць — кошт нерухомасці зніжаецца прыкладна на 10 працэнтаў, бо новым уладальнікам давядзецца спачатку выдаляць расліны, перш чым пачаць там жыць.

Расліны роду рэйнутрыя ўключаныя ў спіс 100 самых агрэсіўных інвазійных відаў у свеце, а таксама ў еўрапейскія і расійскія чорныя спісы. У Беларусі рэйнутрыя багемская прызнаная інвазійным відам, які патрабуе маніторынгу і кантролю.

Што ж рабіць? Перш за ўсё — не давайце ёй шанцу. Не садзіце рэйнутрыю, нават калі яна здаецца прыгожай або экзатычнай. Калі заўважылі — не адкладайце барацьбу. Памятайце, гэта не звычайнае пустазелле, а сапраўдны «зялёны захопнік», які хутка становіцца гаспадаром тэрыторыі — і пазбавіцца ад яго потым надзвычай складана.

Каментары6

  • дзякуй, рэдакцыя, што напісалі
    09.04.2025
    яна паўсюль гомельскай вобласці расце, яна ўжо паўсюль. наш апошні спіс інвазіўных відаў толькі ад 2008 года падаецца. яны там заснулі ў сваіх акадэміях. і хутка мы страцім нашу прыроду.

    не думайце саджаць!
    не пазбавіцеся.
  • Žvir
    09.04.2025
    дзякуй, рэдакцыя, што напісалі, dyk heta travianistaja raslina, ci kust ?
  • Žvir
    09.04.2025
    Ja pra sviniej jašče zabyū skazac`.

    Kali na tuju "hrečku" vypuscic` halodnych sviniej, dyk sviņni vyryjuč joj usie kareņni, da apošniaha karenčyka...
    I potym, zialionuju masu možna na silos puscic`, nadoi buduc` dobryja.

    Backi kazali, što niekali navat halinkavy korm karovam zahataūliali... Nia vieļmi razumieju, što heta, alie kazali, što karovy jeli, chacia i dochli...A tut vo stoļki zielianiny !

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

«Пераклічка кожныя тры гадзіны». У «Новай Баравой» бацькі адстаялі вялізную чаргу ля сцен школы3

ЗША забілі кіраўніка найбуйнейшай венесуэльскай банды

Дзяўчына стварае мілыя ВІДЭА з беларускіх гарадоў у стылі гульні The Sims

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе5

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць18

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць