Вайна22

Пры ўдары па Сумах загінуў камандзір артылерыйскай брыгады

13 красавіка ў выніку ракетнага ўдару па горадзе Сумы загінуў камандзір 27-й рэактыўнай артылерыйскай брыгады імя Кашавога атамана Пятра Калнышэўскага палкоўнік Юрый Юла, паведамляюць украінскія СМІ са спасылкаю на выдаленае паведамленне Бярдзічаўскай РВА. 

«Украінцы працягваюць цяжкую барацьбу, якая вызначыць будучыню дзяржавы і цывілізаванага грамадства. Кровапралітная вайна з акупантамі наносіць нацыі цяжкія страты. Гінуць лепшыя — тыя, чые сэрцы біліся ва ўнісон з роднай зямлёй. <…> 

Бярдзічаўскую абшчыну напаткала балючая вестка аб гібелі ўкраінскага абаронцы, прафесійнага ваеннага палкоўніка Юрыя Юлы ў выніку ракетнага ўдару, нанесенага ворагам», — гаворыцца ў паведамленні. 

Па дадзеных крыніц «Украінскай праўды», Юрый Юла быў камбрыгам 27 рэактыўнай артылерыйскай брыгады імя Кашавога атамана Пятра Калнышэўскага. Цяпер на афіцыйных сайтах Бярдзічаўскага гарадскога савета і РВА паведамленні аб гібелі Юлы выдалены.

13 красавіка расіяне нанеслі два ўдары па Сумам. Вядома пра 34 загінулых, з іх двое дзяцей — 2008 і 2013 гадоў нараджэння. Яшчэ 119 чалавек атрымалі раненні, каля 40 знаходзяцца ў бальніцах, з іх 11 — у цяжкім стане.

У Мінабароны РФ заявілі, што цэллю ўдару па Сумах былі ўкраінскія вайскоўцы. 

Мэр украінскага Канатопа абвінаваціў улады Сумаў у арганізацыі ўзнагароджання вайскоўцаў. 

Каментары2

  • Янка
    14.04.2025
    Гоги, з улікам таго, што пераважная большасць загінулых былі цывільнымі, Юла патрапіў пад абстрэл выпадкова. Таму гэта ніяк не апраўдвае гэтай варварскай атакі оркаў.
  • Петруха
    15.04.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец4

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец

Усе навіны →
Усе навіны

У міліцыі заклікалі беларусаў не набываць расійскіх рэвальвераў14

У Віцебскай вобласці экспертыза ДНК абвергла довады ўсіх удзельнікаў суда па справе аб бацькоўстве5

«Можа, дзе і пабачымся»: саліст гурта «Тяні-Толкай» пайшоў працаваць у таксі5

За таямнічым «Фондам першага» стаіць Абельская і яе нявестка19

З Міністэрства культуры звольнілі першага намесніка Маркава10

Канстытуцыйны суд Казахстана афіцыйна абнуліў прэзідэнцкія тэрміны Такаева15

Лосік расказаў пра асаблівы від катаванняў у ШІЗА4

Сакрэта з крыўдай расказаў, як намесніца кіраўніка МЗС Літвы аддала перавагу Ціханоўскай, а не яму11

У Беларусі зноў растуць цэны на паліва1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец4

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць