Свет11

Прычынай аварыі на еўрапейскіх электрасетках магла стаць рэдкая атмасферная з'ява

Адной з версій прычыны аварыі, якая прывяла да знікнення электрычнасці ў Іспаніі і Партугаліі, называюць рэдкую атмасферную з'яву: з-за экстрэмальных ваганняў тэмпературы ў Іспаніі адбыўся анамальны збой у высакавольтных лініях, што прывяло да парушэнняў ва ўсёй аб'яднанай еўрапейскай сетцы, паведамляе CNN са спасылкай на аператара электрасеткі ў Партугаліі REN.

Крама ў Іспаніі, якая працуе без электрычнасці. Фота: Sandra Montanez/Getty Images

Да расследавання прычын маштабнага блэкаўта далучыліся іспанскае Аб'яднанае камандаванне кіберпрасторай і Еўракамісія.

Прагназуецца, што праз складанасць з'явы і неабходнасць збалансаваць пастаўкі электраэнергіі на міжнародным узроўні «поўнае аднаўленне працы сеткі можа заняць да тыдня».

У той жа час намесніца старшыні Еўракамісіі Тэрэса Рыбера заявіла, што прыкметы наўмыснай атакі на энергетычную сістэму Іспаніі адсутнічаюць.

«На гэты момант няма нічога, што дазволіла б нам сказаць, што гэта была дыверсія або кібератака», — паведаміла яна.

Каментары1

  • Кліматоз
    28.04.2025
    Ну, то мо яна за 150 год рэдкая. Але апошнія дзесяць год рэкорд за рэкордам ішлі... Прывыкаць давядзецца. Ну, або працягваць разважаць, што гэта ўсё лухта, што з кліматам адбываюцца складаныя працэсы, клімату што, не спыніцца ён ад дэкрэтаў Лапідарнага.

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку8

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг25

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы12

Дзікія коні ў Валожынскім раёне хаваюцца ад спёкі на аўтобусным прыпынку ВІДЭА5

Дзяўчынка дапамагала бацьку секчы дровы, і гэта каштавала ёй двух пальцаў7

Ад удару дронам загінуў галоўны інжынер Запарожскай АЭС

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку8

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць