Усяго патроху66

Лэдзі Гага дала бясплатны канцэрт у Рыа-дэ-Жанэйра для 2 млн чалавек

Гледачамі бясплатнага канцэрта амерыканскай спявачкі Лэдзі Гагі на пляжы Капакабана ў Рыа-дэ-Жанэйра сталі больш за 2 млн чалавек, паведамілі ўлады горада.

Лэдзі Гага выступае на пляжы Капакабана 3 мая 2025 года ў Рыа-дэ-Жанэйра, Бразілія. Фота: Kevin Mazur / WireImage for Live Nation

Самы маштабны ў гісторыі канцэрт Лэдзі Гагі быў аплачаны з гарадскога бюджэту. Мэрыя спадзяецца, што ў выніку мерапрыемства мясцовая эканоміка атрымае дадатковыя 100 млн долараў, піша ВВС.

Канцэрт, які адбыўся ў суботу, стаў часткай сусветнага турнэ Лэдзі Гагі пасля выхаду яе восьмага альбома пад назвай Mayhem (гэта слова перакладаецца з англійскай як «хаос» ці «поўная бязладзіца»). Апошні раз яна выступала ў Бразіліі ў 2012 годзе.

«Вы мяне чакалі, чакалі мяне больш за 10 гадоў, — сказала гледачам спявачка, разгортваючы бразільскі сцяг. — Бразілія, я гатова! Гатова выкласціся па поўнай!»

Некаторыя прыхільнікі Лэдзі Гагі займалі чаргу на канцэрт з ночы і чакалі некалькі гадзін, каб патрапіць на пляж. Частка гледачоў прыехала на канцэрт з іншых гарадоў Бразіліі.

Фота: Buda Mendes / Getty Images

Бяспеку на канцэрце забяспечвалі 5 тысяч супрацоўнікаў паліцыі. Улады таксама выкарыстоўвалі дроны і камеры з тэхналогіяй распазнання асоб.

Назіраць за тым, што адбываецца, гледачы маглі пры дапамозе некалькіх гіганцкіх экранаў, устаноўленых на пляжы.

Лэдзі Гага — не першая поп-зорка, якая правяла бясплатны канцэрт на пляжы Капакабана, аднак ён стаў адным з самых буйнамаштабных у гісторыі.

У маі 2024 года тут жа выступала Мадона, паводле ацэнак мэрыі, гледачамі сталі 1,5 млн чалавек.

Па дадзеных Кнігі рэкордаў Гінэса, менавіта на пляж Копакабана прыйшла самая вялікая ў сусветнай гісторыі аўдыторыя бясплатнага канцэрта: у 1994 году Род Сцюарт сабраў там на Новы год 3,5 млн гледачоў.

Каментары6

  • Iva
    04.05.2025
    Некарэктная назва артыкулы. Гэта не бясплатны канцэрт.
    Канцэрт Лэдзі Гага быў аплочаны з бюджэту.
    З такім кіраўніцтвам Бразілія не хутка выбярэцца з галечы.
    Гэтыя грошы маглі быць патрачаныя на адукацыю, медыцыну, навучанне новым прафесіям. 🤦🏻🤦🏻🤦🏻
  • гы
    04.05.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Ладзiк
    04.05.2025
    Ледзi Гага - увасабленьне у́сяго пачварнага, што ёсьць у сучаснай поп-музыцы

Цяпер чытаюць

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну1

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну

Усе навіны →
Усе навіны

«Ці сапраўды нельга было ўзяць пясок у іншым месцы?» Пад Мінскам капалі кар’ер — пацярпелі птушкі

УСУ ўзмацняюць ціск на Крым, сітуацыя стала складанаю для расійскай арміі14

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю2

Перапахаваем Івана Луцкевіча? Ці прынамсі дакладна вызначым месца яго пахавання?19

Пасол Украіны па пытаннях Беларусі: Пазіцыя Ціханоўскай дакладна не пацыфісцкая6

У кароткі спіс прэміі Багушэвіча ўвайшлі не толькі кнігі, але і падкасты і відэапраграмы, у тым ліку «Сармацкі вус»3

Тыкток захапіў мем з манга. У чым сэнс?3

У Расіі ўдзельнік «СВА» забіў былую жонку і яе дачку13

«У нас мізэрная колькасць тых, хто бярэ свабодныя дыпломы». Чыноўніца Мінздароўя пракаментавала адмену платнага навучання ў медыцынскіх ВНУ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну1

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць