У Віцебскай вобласці ўключаць ацяпленне ў аб'ектах сацыяльнай сферы
У Віцебскай вобласці 5 мая аднаўляецца ацяпляльны сезон для аб’ектаў сацыяльнай сферы. Прычынай такога рашэння стала паніжэнне сярэднесутачнай тэмпературы паветра, паведамляе тэлеграм-канал аблвыканкама.

Рэжым «пратаплівання» ўводзіцца для дзіцячых дашкольных устаноў, школ, лячэбна-прафілактычных і медыцынскіх устаноў, устаноў сацыяльнага забеспячэння, спецыялізаваных вучэбна-спартыўных устаноў, дзяржаўных архіваў, бібліятэк і гасцініц у Віцебску, Верхнядзвінскім, Гарадокскім, Докшыцкім, Ушацкім, Шумілінскім і Полацкім раёнах.
Пра заканчэнне ацяпляльнага сезона ўлады Віцебскай вобласці паведамілі 15 красавіка. У рэгіёне на той час усталявалася цёплае надвор’е. Аднак адзначалася, што, калі тэмпература апусціцца ніжэй за +8 градусаў, на аб’ектах сацыяльнай сферы будзе ўведзены рэжым «пратаплівання».
-
Каталіцкі сайт: На Першым канале каталіцкая імша засталася, знікла яна з канала «Культура»
-
Азаронак пра закрыццё беларускіх крам: Прыбралі таму, што вы гэта любілі. Мне не лянота сядзець і глядзець, дзе што прадаюць
-
Ціханоўская: Калі мы не пазбавімся гэтага рэжыму, пагроза з тэрыторыі Беларусі будзе заставацца пастаяннай
Каментары