Пасля сустрэчы «Кааліцыі ахвотных» у Кіеве еўрапейскія лідары сазваніліся з Трампам
Прадстаўнікі Германіі, Польшчы, Вялікабрытаніі і Францыі сустрэліся з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і патэлефанавалі прэзідэнту ЗША Дональду Трампу.

Пасля сустрэчы еўрапейскія лідары патэлефанавалі Трампу, паведаміў глава МЗС Украіны Андрэй Сыбіга.
«Яны адзначылі, што Украіна і ўсе хаўруснікі гатовыя да поўнага безумоўнага спынення агню на сушы, у паветры і на моры мінімум на 30 дзён, пачынаючы з панядзелка», — напісаў ён.
Сустрэча «Кааліцыі ахвотных» адбылася 10 мая ў Кіеве. У аб'яднанне ўваходзяць каля 30 краін.
Гэтым разам на абмеркаванні былі канцлер Германіі Фрыдрых Мерц, прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, прэм'ер-міністры Вялікабрытаніі і Польшчы Кір Стармер і Дональд Туск і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
-
Сырскі лічыць, што расіяне будуць наступаць на Чарнігаўшчыну з Бранскай вобласці. А вось з Беларусі — наўрад ці
-
Вялікая група ўкраінскіх дронаў заляцела ў Расію праз Беларусь
-
Сырскі: У Беларусі зноў фіксавалі працу аднаго з рэтранслятараў. Больш яны іх уключаць не будуць, усвядомяць, што так не трэба
Каментары
А Вы таксама кажыце что Здольны...