Свет1111

ПВК «Вагнер» могуць з Афрыкі перавесці ў Беларусь

ПВК «Вагнер» рыхтуецца да поўнага выхаду з Афрыкі летам 2025 года.

Ілюстрацыйнае фота. AP Photo

Як стала вядома ВЧК-ОГПУ, наёмнікам з ПВК «Вагнер» паведамілі, што канчатковы выхад кантынгенту кампаніі з Афрыкі намечаны на чэрвень—ліпень 2025 года. Раней імі была «здадзена» Сірыя, а ў ЦАР і Малі «музыкантаў» разбавілі сіламі спецыяльна створанага ў Мінабароны Расіі падраздзялення «Афрыканскі корпус».

Да Новага года ў ПВК «Вагнер» набіралі наёмнікаў нават без досведу, а з студзеня 2025 года толькі тых, хто ўжо заключаў кантракт з кампаніяй.

ПВК «Вагнер» з нядаўніх часоў узначальвае былы спецназавец ГРУ Дзмітрый Падольскі з пазыўным «Салем». Ён замяніў іншага скампраметаванага камандзіра Антона Елізарава, які насіў пазыўны «Лотас».

Зусім нядаўна, 1 мая, «Салем», які займае афіцыйную пасаду дарадцы прэзідэнта ЦАР, выступаў у Рускім доме ў Бангі (сталіца Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі) з нагоды 11-й гадавіны ПВК «Вагнер» з заклікам шанаваць запаветы заснавальнікаў кампаніі Яўгена Прыгожына і Дзмітрыя Уткіна.

Аднак, паводле звестак суразмоўцы ВЧК-ОГПУ, ужо ў найбліжэйшы час ПВК «Вагнер» будзе вымушана цалкам перадаць справы і пакінуць Афрыканскі кантынент.

Наёмнікам на словах абяцаюць базаванне ў Беларусі, але пакуль якіх-небудзь пацвярджэнняў гэтаму няма, піша ВЧК-ОГПУ.

Каментары11

  • %
    14.05.2025
    Аскольд, напраўда - беларусаў якраз такі ніхто выціскаць не хоча, бо хто працаваць будзе?
  • Аскольд
    14.05.2025
    %, а сотни тысяч белорусов, просивших убежище в странах ЕС за последние годы с воздуха взялись? Причем, у условного пакистанца даже характеристик требовать не будут , а белоруса еще и на полиграф потянут. Замещение коренного населения всяким сбродом.
  • Жыгуль
    14.05.2025
    Як жа добра што ўсіх змагароў выгналі і пасадзілі, цяпер нарэшце можна спакойна завозіць "нормальных ребят" і рабіць чарговую ЛДНР. Асабліва віншую сваіх расейскаарыентаваных землякоў.

Цяпер чытаюць

Беларус паляцеў у Ніцу праз Стамбул — цяпер ён у коме ў французскай бальніцы. Мясцовыя медыкі раяць адключаць яго6

Беларус паляцеў у Ніцу праз Стамбул — цяпер ён у коме ў французскай бальніцы. Мясцовыя медыкі раяць адключаць яго

Усе навіны →
Усе навіны

Наталля Дуліна — пра ануляваны пашпарт, перамогу над бюракратыяй і першы год у Вільні2

Прапагандыстка, якая забараняла кнігі, арандавала кінатэатр на дзень нараджэння для паказу свайго фільма4

«Самая прыгожая дзяўчынка ў свеце» выйшла замуж за прадстаўніка знакамітай французскай дынастыі11

У Канадзе малады беларус кіраваў сутэнёрскай сеткай, седзячы ў мясцовым СІЗА2

Мужчына з Талачына глядзеў фоты сына і западозрыў, што дзіця не яго10

«У вас ёсць усяго некалькі хвілін». Што рабіць, калі навальніца, ураган або смерч заспелі на прыродзе3

Сталі вядомыя падрабязнасці пра затрыманых у Польшчы агентаў беларускіх спецслужб, якія здымалі апазіцыйныя акцыі3

У Варшаве затрымалі беларуса і паляка, якія здымалі мерапрыемствы беларускай дыяспары2

Дрон скінуў пакет з фарбай на пасольства Расіі ў Швецыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус паляцеў у Ніцу праз Стамбул — цяпер ён у коме ў французскай бальніцы. Мясцовыя медыкі раяць адключаць яго6

Беларус паляцеў у Ніцу праз Стамбул — цяпер ён у коме ў французскай бальніцы. Мясцовыя медыкі раяць адключаць яго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць