Спорт

Сябар маладосці Лукашэнкі застаўся кіраўніком федэрацыі гандбола. Ён кіруе з 2006 года

Уладзімір Канаплёў застанецца на чале федэрацыі як мінімум да 2029 года.

Канферэнцыя_федэрацыі_гандбола_44.jpg
Уладзімір Канаплёў. Фота: НАК Беларусі

Уладзімір Канаплёў застанецца кіраўніком Беларускай федэрацыі гандбола яшчэ як мінімум чатыры гады. За яго пераабранне справаздачна-выбарная канферэнцыя федэрацыі прагаласавала аднагалосна — 92 дэлегаты выступілі «за». 

Канаплёў узначальвае федэрацыю з 2006 года. Ніхто іншы з беларускіх спартыўных функцыянераў не можа пахваліцца такім апаратным доўгажыхарствам.

На канферэнцыі кіраўнік БФГ заявіў, што працэс развіцця гандбола ў Беларусі праходзіць упэўнена. Зборныя і клубныя каманды прымаюць удзел у міжнародных турнірах.

Але пад міжнароднымі турнірамі ён мае на ўвазе матчы, галоўным чынам, са зборнымі Расіі. Усе беларускія каманды пасля пачатку поўнамаштабнай вайны былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў.

Канаплёў сцвярджае, што кіраўнікі Міжнароднай і Еўрапейскай федэрацый прымаюць намаганні для вырашэння пытанняў аб допуску беларускіх каманд і паслалі свае прывітанні ўдзельнікам канферэнцыі.

Уладзімір Канаплёў быў шклоўскім участковым і сябрам маладосці Лукашэнкі. Ён быў памочнікам палітыка, калі той працаваў дэпутатам Вярхоўнага Савета, арганізоўваў выбарчую кампанію Лукашэнкі ў 1994 годзе. Пасля яго перамогі Канаплёў стаў нефармальна другім чалавекам у краіне.

«Наша Ніва» расказвала, што ў нейкі момант Канаплёў настолькі паверыў у сябе, што вырашыў стаць прэзідэнтам. Ён пачаў фармаваць групоўку і нават з’ездзіў у Маскву на агледзіны. Але Лукашэнка гэтую ініцыятыву задушыў, саюзнікаў свайго сябра пасадзіў, а сам Канаплёў пайшоў з пасады спікера Палаты прадстаўнікоў і апынуўся ў апале. Але пост кіраўніка БФГ захаваў.

У 2013 годзе Канаплёў нават трапіў у СІЗА па справе намесніка генпракурора Аляксандра Архіпава. На судзе ён абышоўся штрафам, але атрымаў кляймо судзімага. А ўжо ў 2022 годзе крыніцы «Нашай Нівы» гаварылі, што Лукашэнка вярнуў Канаплёва ў фавор. Аднак пасаду ў сістэме ён з тых часоў так і не атрымаў. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу69

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Усе навіны →
Усе навіны

Дытэр Болен: Перамога Украіны была б найгоршым сцэнаром34

Жыхарка Магілёва пасля званка махляроў засталася без кватэры і ў агромністых даўгах5

У пачатку наступнага тыдня тэмпература паветра ў Беларусі можа дасягнуць +39°С1

Сірыйскі інвестар уклаўся ў калгас-банкрут на Браслаўшчыне. Які вынік?5

Ісландыя аднаўляе кітабойны промысел — эколагі пратэстуюць

«Можаш забыцца аб працы ў Кітаі». Беларуску абвінавацілі ў Кітаі ў расізме праз адно неадназначнае ФОТА20

Журналіста Алеся Любенчука паўторна асудзілі на чатыры гады, але часткова адбылося залічэнне ранейшага «злачынства»1

Магілёўка хацела прыкурыць ад газавай пліты і праз два тыдні памерла ад апёкаў

«У мяне валасы як салома!» Якія памылкі мы робім пры доглядзе за валасамі летам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу69

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць