Спорт22

«Разруха і крызіс ніяк не звязаныя з санкцыямі». Што не так з лістом Уладзіміра Канаплёва да кіраўніка сусветнага гандбола

Старшыня Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандр Апейкін у фэйсбуку пракаментаваў ліст старшыні Беларускай федэрацыі гандбола Уладзіміра Канаплёва да старшыні Міжнароднай федэрацыі гандбола Хасана Мустафы. Еўрапейская гандбольная федэрацыя год таму адхіліла беларускіх і расійскіх спартоўцаў ад спаборніцтваў. Уладзімір Канаплёў просіць дазволіць беларускім гандбалістам гуляць хоць з Азіяй і Афрыкай.

Беларускія гандбалісты паказвалі неблагія вынікі на чэмпіянатах Еўропы і свету, але пакуль на развіцці айчыннага гандбола пастаўлены крыж. Фота: handball.by

«Учора старшыня Беларускай федэрацыі гандбола Уладзімір Канаплеў выдаў «крык болі і адчаю» на адрас Хасана Мустафы. Калі коратка, то сам ліст — гэта энцыклапедычны крындж спартовых функцыянераў эпохі позняга лукашызму, таму можа зацікавіць толькі калекцыянераў.

Але паспрабуем разабрацца па сутнасці.

Спадар Канаплёў просіць прэзідэнта міжнароднай федэрацыі гандбола даць магчымасць нацыянальнай зборнай спаборнічаць з нацыянальнымі камандамі Азіі, Афрыкі і Бліжняга Усходу. У лісце быў поўны набор класічных прапагандысцкіх аргументаў: пачынаючы ад «незаслужаных санкцый МАК» і заканчваючы «ад гэтага пакутуюць дзеці».

Далей Уладзімір Канаплёў скардзіцца, што санкцыі і ізаляцыя вядуць да адтоку дзяцей і моладзі з гандбола, іхняга пераходу ў іншыя віды спорту, недабораў у ДЮСШ, праблемаў са спонсарамі і агульнага экзістэнцыяльнага крызісу. Натуральна ж, у лісце не забыліся згадаць пра «базавыя прынцыпы міжнароднага алімпійскага руху» і «даўнія дружэскія адносіны». 

Пры гэтым спадар Канаплёў мае рацыю: на сёння ніводны беларускі гандбаліст не ўдзельнічае ў вайне. Але затое некалькі з іх сядзяць за кратамі, а шмат хто выехаў і не можа вярнуцца на радзіму праз палітыку лукашызму, якую спадар Канаплёў аддана падтрымлівае.

Чамусьці маўчыць спадар Канаплёў і пра нашых гандбольных сяброў з Украіны, куды мы ўсе так любілі прыязджаць. Гандбольная інфраструктура Украіны разбураная, дзеці і моладзь пакінулі свае гарады, адкат у развіцці гандбола назад на дзесяцігоддзі. Ці была хоць адна заява ў падтрымку ад БФГ? Ці нейкі крок салідарнасці? 

На жаль, Уладзімір Мікалаевіч да сёння не хоча зразумець, што: 

а) зборную Беларусі адхілілі ад спаборніцтваў за саўдзел беларускай дзяржавы ў ваеннай агрэсіі супраць Украіны, што парушыла статут ААН і Алімпійскую хартыю (бо ўварванне было падчас Алімпійскіх гульняў у Пекіне). Сённяшнія крытэрыі МАК па допуску да спаборніцтваў атлетаў з Беларусі і РФ выключаюць камандныя віды спорту, таму зборная Беларусі зможа вярнуцца на міжнародную арэну толькі пасля сканчэння вайны ва Украіне ці адпаведнага дазволу з боку МАК. А гэта, відаць, будзе няхутка.

б) разруха і крызіс у беларускім гандболе ніяк не звязаныя з санкцыямі. Гэта вынік працы кіраўніцтва БФГ — ні больш, ні менш. Сённяшні кіроўны і трэнерскі персанал беларускага гандбола не ў стане вывесці гэты спорт на нейкі сур'ёзны ўзровень. Дэградацыя на касмічных хуткасцях.

в) дзяцей і маладых гульцоў сапраўды шкада, асабліва калі яны пачнуць разумець, у якую глыбокую яму кіраўнікі БФГ іх загналі.

Пры гэтым ёсць багата механізмаў зняцця бану з дзіцяча-юнацкага гандбола, але дакладна гэта робіцца не такімі прымітыўнымі лістамі. 

Спецыяльна для кіраўніцтва БФГ патлумачу рэальную сітуацыю ў спартыўным свеце, каб не жылі ў сваіх ілюзіях. Асноўнае тое, што паўнавартаснае вяртанне на міжнародную арэну будзе магчыма толькі ў перыяд пасляваеннага ўпарадкавання. Для гэтага ўсяму беларускаму спорту прыйдзецца:

1. Альбо прызнаць акт саўдзелу ў агрэсіі супраць Украіны з адпаведнай адказнасцю перад Украінай, альбо абвесціць Беларусь акупаванай РФ тэрыторыяй з адпаведнымі патрабаваннямі да РФ. Пазіцыя «мы харошыя людзі і мы за мір» не мае ніякага юрыдычнага статусу. Замыліць пытанне не атрымаецца. Прыкінуцца шлангам таксама не атрымаецца. Яшчэ ёсць шанец вызначыць свой юрыдычны статус самастойна, інакш яго вызначаць за нас.

2. Так ці інакш прыйдзецца падпісаць Антываенную дэкларацыю. Гэты дакумент ужо ўзялі за аснову ў многіх краінах і федэрацыях. НАК Чэхіі таксама ўхваліў такі падыход. Учора ў Еўрапейскім парламенце адбылася першая дыскусія па гэтай тэме, якая атрымала падтрымку большасці ўдзельнікаў. Рэкамендацыі будуць накіраваны ў МАК і алімпійскія камітэты розных краін. 

3. Змяніць кіраўніцтва большасці федэрацый і спартыўных устаноў, замазаных у падтрымцы палітыкі лукашызму, якая прывяла да масавых палітычных рэпрэсій у Беларусі і вайны ва Украіне. 

4. Змяніць дзяржаўныя сімвалы, бо сённяшнія трывала асацыююцца з лукашызмам, прапагандай і ваеннай агрэсіяй. Масавы глядач ніколі не будзе падтрымліваць беларускія зборныя і клубы, якія выступаюць пад КЗ і капустай. Гэты агідны гімн ніхто ніколі не будзе спяваць. Грамадства ўжо да гэтага не вернецца. 

Ну і апошняе. Уласна мне вельмі шкада, што такія крывадушныя і неадэкватныя лісты публікуюцца ў дзень, калі ў беларускай турме насмерць закатавалі вядомага мастака Алеся Пушкіна. Гэта ёсць вялікая трагедыя, а не тое, што «беларускі гандбол пастаўлены на мяжу выжывання», — заключыў Аляксандр Апейкін.

Каментары2

  • Ох
    12.07.2023
    Человек перепутал причину со следствием. Да и вообще, по телевизору большие люди говорили, что санкции пойдут тол ко на пользу нашей стране. Так что ж случилось, Коноплёв не смотрит телевизор ? И как там поживает гранатомёт, тоже интересный вопрос ...
  • Шульман
    12.07.2023
    Ох, гранатомет у Кусинского ж. Этот деньги делал.

Цяпер чытаюць

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне13

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне

Усе навіны →
Усе навіны

20‑гадовы мінчук адважна і перпендыкулярна выехаў перад трамваем4

Гомельскага прадпрымальніка прызналі дармаедам, калі ён квартал спрацаваў без прыбытку6

«Я папрасіла сваю сястру раздрукаваць фотаздымкі з майго акаўнта і прыслаць мне ў калонію». Ларыса Шчыракова расказвае пра фотасесіі ў этнастылі1

У Беларусі запрацаваў медпартал. Зараз звесткі сваёй медыцынскай карты можна праглядаць анлайн7

Спілберг выпускае «Дзень выкрыцця» — новы фільм пра іншапланетнікаў4

Як у Амерыцы. У Бабруйску гандлёвы цэнтр адчынялі з помпай, пераразаннем чырвонай стужкі і штурмам дзвярэй7

У Венесуэле ў выніку землятрусу — больш за 200 загінулых, тысячы людзей лічацца зніклымі без вестак1

Тульская вобласць падверглася атацы дронаў4

Кот д'Івуар, Эквадор, Японія, Швецыя і Аўстралія выйшлі ў плэй-оф чэмпіянату свету1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне13

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць